Беларуская Служба

Французскія СМІ: у Альпах знаходзілася база расійскіх шпёнаў

06.12.2019 13:14
Паводле Le Monde, некаторыя расійскія агенты прыязджалі ў Францыю шмат разоў, іншыя толькі адзін-два разы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: ar130405/pixabay.com/CC0 Public Domain

Штодзёнка Le Monde паведамляе, што ў французскіх Альпах знаходзілася база групы агентаў расійскай ваеннай разведкі. Шпіёны выкарыстоўвалі яе падчас аперацый у Еўропе, паведамляе niezalezna.pl.

Паводле выдання, апошні раз члены сакрэтнай групы ГРУ, якая вядомая пад назвай Нр. 29155, паявіліся ў вядомым курортным рэгіёне Верхняй Савоі ў верасні 2018 года.

Спіс 15 агентаў, які апублікавала штодзёнка Le Monde, быў створаны дзякуючы расследаванню, праведзенаму сумесна службамі Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Францыі і ЗША. Следства пачалося пасля спробы атруціць былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля ў сакавіку 2018 года ў брытанскім горадзе Солсберы. Сярод расейскіх агентаў, якія знаходзіліся ў Верхняй Савоі, быў адзін з падазраваных у гэтай справе.

Паводле выдання, некаторыя расійскія агенты прыязджалі ў Францыю шмат разоў, іншыя толькі адзін-два разы.

Le Monde паведамляе, што заходнія службы пакуль не знайшлі ніякіх матэрыялаў, у тым ліку зброі, пакінутай расійскімі агентамі ў Францыі, але здолелі пацвердзіць іх прысутнасць у месцах, дзе яны елі, жылі і рабілі пакупкі.

аз