Беларуская Служба

Два ліцэі з дадатковай беларускай мовай навучання занялі высокія месцы ў рэйтынгу ліцэяў у Польшчы

14.01.2020 16:24
Бельскі ліцэй у рэйтынгу, у якім бяруцца пад увагу толькі вынікі прадметных алімпіядаў, займае 16. месца ў маштабе цэлае Польшчы.
Аўдыё
  • Два ліцэі з дадатковай беларускай мовай навучання занялі высокія месцы ў рэйтынгу ліцэяў у Польшчы
  -
На здымку - ліцэй у Гайнаўцыфота: Я. Іванюк/БСПР

Падрыхтаваны чарговы рэйтынг найлепшых сярэдніх школаў у Польшчы. Яго кожны год рыхтуе рэдакцыя часопісу «Перспектывы».

Свежыя дадзеныя паказваюць, што абодва беларускія агульнаадукацыйныя ліцэі – як у Гайнаўцы, так і ў Бельску Падляскім – маюць высокі ўзровень навучання. У Падляскім ваяводстве яны займаюць 13-ае і 14-ае месцы, таксама на фоне ўсёй краіны сітуацыя выглядае не найгорш. Бельскі ліцэй наагул у рэйтынгу, у якім бяруцца пад увагу толькі вынікі прадметных алімпіядаў, займае 16. месца ў маштабе цэлае Польшчы.

Дырэктары ліцэяў вынікі гэтых рэйтынгаў прынялі з задавальненнем.

слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк


Ігар Лукашук Ігар Лукашук
Андрэй Сцепанюк Андрэй Сцепанюк
Бельскі ліцэй Бельскі ліцэй