Больш за два гады ў Польшчы працягваецца перагляд працы ўсёй сістэмы функцыянавання судовай улады. Кіроўны лагер сцвярджае, што суддзі ператварыліся ў «недатыкальную касту» непадкантрольную народу і гэта трэба змяняць. У сваю чаргу, частка суддзяў і польская апазіцыя абвінавачваюць кіроўную партыю «Права і справядлівасць» у падпарадкаванні сабе судовай улады і парушэнні прынцыпу вяршэнства права. У барацьбу за польскую Фэміду таксама ўцягнутыя еўрапейскія органы судовай улады.
Новы віток барацьбы за кіроўныя органы польскіх судоў адбыўся ўчора. 23 студзеня на сумесным паседжанні трох палатаў Вярхоўнага суду была прынятая пастанова аб тым, што суддзі абраныя цяперашнім складам Нацыянальнай судовай рады не маюць права выносіць правамоцныя рашэнні.
Нацыянальная судовая рада – гэта вышэйшы орган кіравання судовай сістэмай Польшчы. Надоечы, кіроўная партыя «Права і справядлівасць» змяніла прынцып запаўнення і кампетэнцыі дадзенага органу. Нацыянальная судовая рада трапіла ў большую залежнасць ад палітычна класу, ад польскага парламенту.
Прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Польшчы суддзя Міхал Ласкоўскі (Michał Laskowski) паведаміў, што ўчорашняя пастанова была прынятая, кіруючыся грамадскім інтарэсам палякаў:
-Сённяшняя пастанова Вярхоўнага суду мае вялікае значэнне для будучыні. Кіруючыся практычным меркаваннямі, мы вылучылі з пад яе дзеяння дзейсныя розгляды судовых спраў.
Вярхоўнага суду Польшчы фактычна пазбавіў суддзяў абраных, новай Радай сваіх паўнамоцтваў і паклала вялікі цень сумневу на ўжо вынесеныя прысуды.
Рэагуючы на дадзены крок КС, Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што адзіным органам дзяржавы, які ў стане вырашыць пытанні, звязаныя з канстытуцыйным ладам з’яўляецца Канстытуцыйны суд:
-Адказваючы за стабільнасць, паслядоўнасць, незалежнасць і аб’актыўнасць сістэмы правасуддзя я накіроўваю пытанне аб прававой моцы пастановы Вярхоўнага суда ў Канстытуцыйнага суда. Прыняўшчы такую пастанову, суддзі Вярхоўнага суда паспрабавалі паставіць сябе вышэй за Канстытуцыю. Гэта недапушчальна. У сувязі з гэтым, я прашу Канстытуцыйны суд даць прававую ацэнку гэтым дзеянням.
Пагадзіцеся, гэта вельмі моцныя словы галавы выканаўчай улады ў бок аднаго з кіроўных органаў судовай улады. Польшча ўжо на працягу двух гадоў знаходзіцца ў паміж судовай уладай з аднаго боку, выканаўчай і заканадаўчай з іншага боку.
Прэм’ер Маравецкі апеляваў да Канстытуцыйнага суду. І тут трэба нагадаць, што напярэдадні кіроўная партыя, маючы большасць у парламенце, змагла ў пэўным сэнсе падпарадкаваць сабе і Канстытуцыйны суд.
Нягледзячы на дэмакратычны характар польскай дзяржавы, кожная ўлада заўжды імкнецца да пашырэння сваіх паўнамоцтваў і замацавання сваёй кіроўнай пазіцыі. Гэткі прынцып функцыянавання палітыкі быў выведзены яшчэ антычнымі філосафамі.
Сістэма стрымак і проціваг, у якой важную ролю адыгрывае незалежнае судовая ўлада, апынулася ў вялікай нестабільнасці.
На мінулым тыдні Сенат Польшчы, у якім большасць галасоў мае апазіцыя, адхіліў папраўкі да законаў аб функцыянаванні судовай сістэмы ў Польшчы. Падрыхтаваныя кіроўнай большасцю законапраекты, у прыватнасці, прадугледжваюць пашырэнне дысцыплінарнай адказнасці суддзяў за вядзенне палітычнай дзейнасці, а таксама дзеянні, накіраваныя на сабатаванне існай у Польшчы судовай сістэмы. (створанай, паводле волі «ПіС»).
Зрэшты, апошняе слова адносна спрэчнага законапраекта павінен сказаць Сейм Польшчы, які кантралюе партыя «Права і справядлівасць». Сенат можа толькі расцягнуць легалістычны працэс, але не спыніць яго. Пасля гэтага дакумент павінен падпісаць, або не падпісаць прэзідэнт краіны Анджэй Дуда.
Працяглая і насычаная турбулентнасць польскай судовай сістэмы не пакінула ў баку міжнародныя арганізацыі, у якія ўваходзіць краіна. У прыватнасці нядаўна Польшчу з візітам наведала дэлегацыя Венецыянскай камісіі – дарадчага органа Савету Еўропы. Яна рэкамендавала прыпыненне судовай рэформы ў Польшчы. Аднак, урад Польшчы не прызнаў гэты візіт, называючы яго «прыватным». Таксама Еўрапейская камісія вырашыла звярнуцца ў Суд ЕЗ з пазовам супраць Польшчы ў сувязі з імаверным парушэннем польскімі ўладамі судовага заканадаўства Еўрапейскага Звязу.
Барацьба за судовую ўладу ў Польшчы толькі абвастраецца. Нягледзячы на ўсе іміджавыя страты «Права і справядлівасць» не намерваецца адмаўляцца ад сваё задумы падпарадкаваць суддзяў палітыкам. Ня варта забываць, што ў Польшчы набліжаюцца прэзідэнцкія выбары. Да траўня яшчэ дастаткова часу, каб Анджэй Дуда паспеў сказаць сваё апошняе слова пра судовую рэформу.
Слухайце аўдыё!
Эдуард Жолуд