Беларуская Служба

Палякі гатовыя заплаціць больш, каб мець чыстае паветра

04.02.2020 16:08
75 адсоткаў палякаў сказала, што будзе плаціць больш за электраэнергію, калі яна не будзе вырабляцца з вугалю/
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay.com/domena publiczna

75 адсоткаў палякаў, апытаных агенцтвам United Surveys для выдання Dziennik Gazeta Prawna (DGP) сказала, што будзе плаціць больш за электраэнергію, калі яна не будзе вырабляцца з вугалю.

90 адсоткаў разумее, што клімат мяняецца.

Многія вераць у прагнозы сіноптыкаў, і баяцца, што цёплая і бясснежная зіма для вялікай часткі Польшчы прадказвае засуху, найстрашнейшую за апошнія 50 гадоў.

З апытання вынікае, што прыхільнікаў «зялёнай энергіі» больш сярод выбаршчыкаў левых сіл і апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі». Яны гатовыя змірыцца з большымі коштамі электраэнергіі, калі яе не будуць вырабляць з вугалю. Выбаршчыкі кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» па гэтаму пытанню больш стрыманыя.

З апытання таксама вынікае, што палякі не супраць АЭС. Засталіся боязі за бяспеку і ўспамін пра Чарнобыль ды Фукусіму, тым не менш, палова палякаў кажа «так» польскай АЭС, якая прыйдзе на змену вугальным электрастанцыям.

Вынікі апытання United Surveys даюць кіроўным сілам магчымасць прымаць непапулярныя рашэнні, – піша DGP.

яс