Беларуская Служба

Наступае стагоддзе заразных хвароб

05.02.2020 14:25
Змены клімату прывядуць да нестандартных кантактаў паміж гатункамі і такім чынам вельмі часта нараджаюцца новыя патагенныя мікробы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne Shutterstock.com / Készítet

Перамяшчэнне жывёлы і звяроў у выніку зменаў клімату прывядзе да нестандартных кантактаў паміж гатункамі. Такім чынам вельмі часта нараджаюцца новыя патагенныя мікробы, напрыклад, каронавірус ці эбола – чытаем у штодзёнцы Dziennik Gazeta Prawna (DGP).

Пра тое, што будучыня можа нам прынесці новыя эпідэміялагічныя выклікі, папярэджвае амерыканскі мікрабіёлаг Артура Кацадэваль з універсітэту ў горадзе Балтымар. У сваім артыкуле ён напісаў, што для многіх мікраарганізмаў перашкодай з’яўляецца тэмпература цела чалавека. У выніку пацяплення клімату мікраарганізмы стануць больш устойлівымі на тэмпературу.

Ужо цяпер можна казаць пра тэрытарыяльнае пашырэнне некаторых хвароб. Амерыканскія дадзеныя паказваюць, што за апошнія 10 гадоў двойчы павялічылася колькасць хвароб, якія распаўсюджваюць кляшчы. У Еўропе за 30 гадоў колькасць гэтых хвароб павялічылася на 400 адсоткаў. Таксама ў наступстве змяненняў клімату пагражае чалавецтву распаўсюджванне трапічных хвароб, як малярыя ці ліхаманка Дэнге.

яс