У нядзелю, 9 лютага, адзначаецца Дзень піццы, які ў Польшчы павінен святкавацца вельмі шырока – піша Rzeczpospolita. Палякі належаць да народаў, якія вельмі любяць піццу. Калі дома палякі часцей за ўсё рыхтуюць стравы польскай кухні, то калі ідуць у рэстаран, ахвотней за ўсё выбіраюць менавіта аб’екты з італьянскай кухняй.
Напрыклад, у мінулым годзе кліенты адной толькі сеткі піцэрый Pizza Hut з’елі 7 млн. штук піццы, на звыш аднаго мільёна больш, чым годам раней. У 2019 годзе кожная шостая сям’я заказвала піццу да дому або купляла гатовую ў краме – часцей за ўсё замарожаную або ахалоджаную.
Жыхары Швецыі ці Італіі таксама ахвотней за ўсё выбіраюць піццу сярод гатовых страваў, а ў іншых дзяржавах Еўропы на першым месцы гамбургеры, за імі ідуць стравы азіяцкай ды мясцовай кухні.
Пётр Мазуркевіч/нг