Беларуская Служба

Радуюся, бо бягу. Бягу, бо ў радасць!

08.03.2020 12:01
Сёння шмат хто хацеў бы мець стройную фігуру ды добры настрой.
Аўдыё
  • Бег спрыяе здароўю, кажа адмысловец
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by composita from Pixabay/CC0

Некаторыя на гэта выдаткоўваюць вялізарныя грошы, сядзяць на дыетах, ходзяць на розныя курсы і так далей. Наш сённяшні суразмоўца адкрыў для сябе шлях да добрага самаадчування і здароўя праз бег. Беганне стала цяпер яго стылем жыцця.

У Сеціве можна з лёгкасцю знайсці мноства інфармацыі пра тое, што нібыта найпрасцейшы спосаб захаваць здароўе, прыгожую ды стройную фігуры ды дасканалае самапачуванне – пачаць бегаць.

Ці сапраўды гэта так? Мы вырашылі запытацца ў нашага сённяшняга госця, журналіста ды аўтара парталу з беларускімі кнігамі "Камунікат" Яраслава Іванюка з Падляшша. Яраслаў пачаў бегаць некалькі год таму, і ў прысвячае гэтай актыўнасці 2 гадзіны штотыдзень. Прабег паўмарафон і марафон, рыхтуецца да звышмарафонаў.

Як стасуецца бег і здароўе. Ці гэта сінонімы? На што бег можа сапраўды паўплываць? Пра гэта наша размова з госцем Польскага радыё.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыё файл