Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кожны дзясяты паляк не мае тэхнікі, якая дазваляла б эфектыўна вучыцца ў Інтэрнэце

12.09.2020 08:09
Пасля шасці месяцаў стацыянарная адукацыя вярнулася, толькі 37 адсоткаў палякаў сумуюць па атрыманні ведаў дыстанцыйна.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кожны дзясяты паляк не мае тэхнікі, якая дазваляла б эфектыўна вучыцца ў Інтэрнэце, – піша «Rzeczpospolita», публікуючы апошнія даследаванні кампаніі ClickMeeting, якая спецыялізуецца на вэбінарах.

Газета нагадвае, што пасля шасці месяцаў стацыянарная адукацыя вярнулася, і толькі 37 адсоткаў палякаў сумуюць па атрыманні ведаў дыстанцыйна.

«48 адсоткаў рэспандэнтаў не хочуць, каб адукацыя ў Інтэрнэце вярнулася, альбо дапускаюць рэалізацыю толькі гібрыднай версіі», – паведамляе газета. Аналіз ClickMeeting паказвае, што дыстанцыйнае навучанне менш эфектыўнае, чым стацыянарнае (так думаюць 60% рэспандэнтаў), а таксама патрабуе тэхнікі, якой не хапае многім вучням, дадае часопіс.

«Толькі 59 адсоткаў заяўляюць, што маюць належныя ўмовы для дыстанцыйнага навучання», – піша «Rzeczpospolita».

«У апошнія крызісныя месяцы многія мерапрыемствы былі прымусова хаатычнымі, накіраванымі на вырашэнне бягучай праблемы, а менавіта немагчымасці праводзіць навучанне тварам у твар са студэнтамі», – сказала газеце Катажына Следзеўска з даследчага цэнтра DELab Варшаўскага ўніверсітэту.

Газета паказвае, што ў выніку некаторыя вучні выбылі з сістэмы адукацыі. «За гэты перыяд, напрыклад, у Варшаве, больш за 600 дзяцей не мелі сувязі са школай, у Любліне – 206, а ў Познані – 227», – адзначае выданне. «Менавіта таму Міністэрства адукацыі зараз спрабуе абмежаваць дыстанцыйнае навучанне», – піша штодзёнка.

ав