Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пакуль што медыкі з недаверам ставяцца да вакцынацыі ад COVID-19

15.12.2020 14:29
Людзі яшчэ менш давяраюць вакцыне ад каранавірусу, чым вакцыне ад грыпу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Польскія медыкі ўжо могуць запісвацца на вакцынацыю ад COVID-19. З першых ацэнак дырэктараў бальніц вынікае, што жадаючых пакуль што не шмат – піша Dziennik Gazeta Prawna. У некаторых медычных установах гэта толькі 10% персаналу. Гэта менш, чым падчас вакцынацыі ад грыпу. У гэтым годзе прышчэпку ад грыпу зрабіла амаль палова ўсіх медыкаў і медсясцёр.

Да заўтрашняга дня кіраўнікі бальніц павінны перадаць у Мінздароўя інфармацыю, колькі іх супрацоўнікаў захоча зрабіць прышчэпку ад каранавірусу. У сваю чаргу да 20 снежня неабходна перадаць звесткі пра жаданне прайсці вакцынацыю ад не медычных працаўнікоў, з якімі супрацоўнічае ўстанова. Дадзеныя трапяць у шпіталі, якія атрымалі задачу наладзіць вакцынацыю. З дэкларацый дырэктараў бальніц вынікае, што пакуль што зацікаўленне вакцынацыяй сярод медыкаў невялікае. Лекары кажуць, што яны намераныя яшчэ крыху пачакаць, а не запісвацца на прышчэпку ўжо цяпер. Як сказала жартам адна з дырэктарак бальніц, яна сама чакае, калі вакцынацыю пройдзе брытанская каралева. Аднак, многія дактары ўжо перахварэлі каранавірусам, таму ім не трэба прывівацца.

Маштаб вакцынацыі ад грыпу – гэта добры прагноз жадання лекараў прывіцца таксама ад COVID-19. Раней прышчэпкі ад грыпу рабіла толькі каля 10% персаналу, цяпер – амаль палова. Хаця з вакцынацыяй ад каранавірусу можа быць горш, паколькі многія людзі, у тым ліку медыкі, яшчэ менш давяраюць вакцыне ад каранавірусу, чым вакцыне ад грыпу.

нг