Па ініцыятыве Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве дзеці беларускіх уцекачоў атрымалі святочныя падарункі. У панядзелак, 28 снежня падарункі ў суправаджэнні Святога Мікалая, або Дзеда Мароза, каму як падабаецца, былі дастаўлены дзецям, гаворыць адна з завадатарак святочнай акцыі Аліна Коўшык з Цэнтра беларускай салідарнасці:
-Наша акцыя – гэта спаўнення мараў дзяцей. Напярэдадні яны пісалі лісты да Святога Мікалая, а мы падрыхтавалі менавіта тое, што хацелі малыя. Нашыя падарункі вялікія і дастаткова канкрэтныя. Да акцыі далучылася беларуская дыяспара Аўстрыі. Яны перадалі ў Варшаву безліч прысмакаў: вафлі, цукеркі, батончыкі. Вядома, мы дадалі слабасці ў падарункі.
Навагоднія падарункі атрымалі больш за трыццаць дзетак з сем’яў, якія праз палітычны пераслед, вымушаны былі пакінуць Беларусь.
Пра гэту ды іншыя акцыі Цэнтра Беларускай Салідранасці слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж