Беларуская Служба

Куды ехаць на адпачынак, каб не страціць грошай

25.06.2021 16:40
Пасля некалькіх месяцаў змагання з пандэміяй і ў разгары вакцынацыйнай кампаніі палякі пачалі думаць пра доўга чаканы адпачынак.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/PhotoRK

Перад тым, як выбіраць напрамак свайго чарговага падарожжа, варта аднак пазнаёміцца з правіламі, якія прымяняюцца ў розных краінах, чытаем у газеце Polska The Times. У адрозненні да 2020 года, усё больш будуць выбірацца замежныя месцы для адпачынку. Гэта не толькі вынік таго, што зараз адчыніліся межы краін, якія былі зачынены летась (напрыклад Турцыя і Егіпет), але і факт, што канікулы ў Польшчы сталі даражэй.

 

Тыдзень у трохзоркавай гасцініцы на польскім моры каштуе тры тысячы злотых за дзве асобы. Гэта цана без коштаў камунікацыі, ежы і дадатковых паслуг. За столькі можна правесці тыдзень all-inclusive у Грэцыі, дзе мора цяплей і надвор’е больш надзейнае. Адзіная розніца – гэта тое, што ў Польшчы ўмовы, хутчэй, не зменяцца з дня на дзень, а за мяжой пастаянна ўводзяцца ці палягчаюцца новыя абмежаванні. Таму варта пастаянна правяраць, якія правілы ўезду ў мэтавую краіну.

 

Сітуацыю можа спрасціць увядзенне гэтак званых «пашпартоў COVID», якія павінны прымацца на ўзроўні ўсёй ЕС і вызваляць падарожнікаў ад карантынаў і іншых абмежаванняў. Ёсць і краіны, якія прымаюць турыстаў без прышчэпак і пашпартоў. Такім чынам можна ўехаць у Іспанію і Кіпр. Харватыя ў сваю чаргу не патрабуе нават негатыўнага тэсту зробленага перад падарожжам. У сувязі з распаўсюдам новага варыянту хваробы – «дэльта» – сітуацыя можа хутка змяніцца, таму сачыць за правіламі мэтавага месца трэба да апошніх гадзін перад вылетам, чытаем у газеце Polska The Times.

аев