Naviband, Nizkiz i Вольскі – гэтыя выканаўцы выступілі ў суботу на адмысловым Фестывалі беларускай музыкі ў Варшаве. Ён праходзіў у клубе Praga Centrum, які размешчаны ў будынку былых фабрыкаў. Галоўным арганізатарам імпрэзы быў Цэнтр беларускай салідарнасці, які 10% даходу з білетаў перадасць на дапамогу беларускім уцекачам, якіх таксама запрасілі на мерапрыемства, сказаў нам адзін з арганізатараў Алесь Лапко:
-Мы прывезлі сюды ўцекачоў з лагеру з Белай Падляскай. Яны прысутнічаюць тут разам з намі, каб трошкі развеецца. І арганізатары мерапрыемства пералічаць 10% з прыбытку на іх карысць. Гэта важна, каб гэта не толькі было забаўляльнае мерапрыемства, але і дабрачынна накіраванае.
Гурт Naviband
На самім пачатку выступаў гурт Naviband. Прадстаўнікі Беларусі на Еўрабачанні – 2017, акрамя таго, што заспявалі свае самыя вялікія хіты, расказалі, што аб’ядноўвае ўсіх беларусаў у Польшчы. Музыкі, падобна як і астатнія ўдзельнікі канцэрту, былі вымушаныя з’ехаць з краіны, каб надалей займацца сваёй справай:
-Думаю, што з вамі такая ж гісторыя. Вы тут не толькі таму, што хацелі з’ехаць ку Польшчу, а таму што хочацца працягваць жыць і рабіць тое, што заўгодна. Тое, што можа выратаваць нашу краіну і нашых людзей, праўда? Гэта канцэрт таксама стварылі беларусы. Яны вырашылі, што нам патрэбнае гэтае свята, нам немагчыма ўжо больш адзін без аднаго.
На канцэрце з'явілася вельмі шмат людзей
Тыя, хто прыйшоў на канцэрт паслухаць сваіх улюбёных музыкаў, кожны раз падкрэслівалі, што такое мерапрыемства вельмі важнае, бо яно дапамагае падтрымаць дух беларусаў, якія сумуюць па сваёй радзіме:
-Уражанні цудоўныя, прыемна было пачуць гэтую атмасферу, сабрацца разам у такія цяжкія час і зарадзіцца пазітывам, энергіяй і рэшыцельнасцю на бліжэйшыя месяцы.
-Нажаль у Беларусі няма магчымасці выступаць такім гуртам з такой праграмай, а Польшча – свабодная краіна і беларусаў тут шмат, таму я ўдзячны Польшчы за тое, што яна дазваляе карыстацца гэтай магчымасцю збірацца тут і нам і гуртам. Гэта вельмі добрая імпрэза.
Гурт Nizkiz
Былі, канешне, і словы захаплення. Некаторыя ўдзельнікі ўпершыню маглі пачуць ужывую некаторыя гурты. Склалася ўражанне, што найбольш прыемна слухачы былі здзіўленыя выступленнем гурта Nizkiz:
-Я ў абсалютным захапленні, найбольш ад Nizkiz, бо я не ўяўляла наколькі энергічны яны ўжывую. Я так наскакалася, што гэта аж не адпавядае майму ўзросту, але я шчасліва, што мы зноў маглі сустрэцца тут, пабачыцца ўжывую і жыве Беларусь!
Не бракавала і традыцыйных лозунгаў. Немагчыма палічыць, колькі разоў за ўвесь канцэрт прагучала «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам» ды іншае.
Лявон Вольскі