Беларуская Служба

Палякі ўсё менш цікавяцца аўтамабілямі з дызельнымі рухавікамі

09.07.2021 11:12
У чэрвені палякі імпартавалі больш за 86 тысяч ужываных аўтамабіляў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.al-grishin/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чэрвені бягучага года палякі імпартавалі 86 195 ужываных легкавых аўтамабіляў і фургонаў, гэта значыць на 18,3% больш чым год таму, паведамляе Puls Biznesu, спасылаючыся на дадзеныя Польскай асацыяцыі аўтамабільнай прамысловасці і кампаніі Samar, якая займаецца даследаваннем аўтамабільнага рынку. Паводле згаданых арганізацый, гэта самы высокі вынік, зафіксаваны ў чэрвені за апошнія 5 гадоў.

Усяго за першае паўгоддзе колькасць зарэгістраваных імпартаваных аўтамабіляў склала 477 575 адзінак, што на 26,7 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд 2020 года.

Паводле прагнозаў, напрыканцы года імпарт перавысіць узровень 950 тысяч транспартных сродкаў.
Сярэдні ўзрост імпартаваных сёлета аўтамабіляў складаў 12 гадоў і 2 месяцаў, а толькі ў чэрвені – на 2 месяцы менш.

У выпадку аўтамабіляў з бензінавымі рухавікамі сярэдні ўзрост складае 13 гадоў і 3 месяцы. Аўтамабілі выпушчаныя ў 2009, 2008, 2007 і 2006 гадах складаюць 1/3 такіх рэгістрацый.

Паводле кампаніі Samar, дадзеныя аб імпарце паказваюць на зніжэнне зацікаўлення палякаў дызельнымі рухавікамі, якіх доля ў імпарце ў чэрвені склала 42,4%. Сярэдні ўзрост імпартаваных аўтамабіляў з дызельнымі рухавікамі складае амаль 11 гадоў.

Паводле Польскай асацыяцыі аўтамабільнай прамысловасці, палякі імпартуюць у асноўным аўтамабілі з Германіі, Францыі і Бельгіі.

аз