Беларуская Служба

Вакцынацыя на Падляшшы ідзе вельмі павольна

12.07.2021 12:01
Больш за ўсё прышчэпленых у Беластоку і Белавежы.
Zdj ilustracyjne
Zdj ilustracyjneshutterstock.com/Adderly

На Падляшшы найбольш прывітых супраць COVID-19 фіксуецца ў Беластоку і Белавежы, адпаведна 41,6% і 41,5%. На жаль, у цэлым у рэгіёне прышчэпленых жыхароў мала. Пры такой хуткасці вакцынацыі ўвосень Польшчу чакае чацвёртая хваля пандэміі каранавіруса, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Хаця Беласток і Белавежа з'яўляюцца лідарамі па вакцынацыі на Падляшшы, то ў ваяводстве ёсць гміны, дзе прывітых нават у два разы менш – гэта, напрыклад, Граева і Турасьль.

У Беластоку ажно 123 тысячы 569 жыхароў прышчэпленыя двума дозамі вакцыны. Амаль 133 тысячы атрымалі, як мінімум, першую дозу. У выпадку з Белавежы поўнасцю прывітыя 886 чалавек, а адной дозай 966. Далей па колькасці прывітых у рэгіёне: Высокае Мазавецкае 38,8% прывітых, Супрасль – 37,9%, Хорашч – 37,3%. У сваю чаргу на апошніх месцах па колькасці прышчэпленых жыхароў апынулася Граева – усяго 17,7% поўнасцю прывітых і Турасьль – 17,6%.

На жаль, розніца паміж прышчэпленымі адной і двума дозамі паказвае на тое, што хуткасць вакцынацыі ў рэгіёне ўпала і гэта вельмі трывожная тэндэнцыя. Шмат сведчыць пра тое, што палякі адмовіліся ад вакцынацыі. У выніку толькі каля 15 мільёнаў палякаў поўнасцю прышчэплены, што складае каля 30 адсоткаў. Гэта безумоўна, недастаткова.

Gazeta Wyborcza нагадвае, што раней большасць навукоўцаў лічыла, што калектыўны імунітэт можна дасягнуць пры вакцынацыі каля 75% насельніцтва. На жаль, новыя мутацыі каранавіруса азначаюць, што павінны прывіцца 90% палякаў.

Навукоўцы сыходзяцца ў меркаванні, што беручы пад увагу ўзровень вакцынацыі і хуткасць, з якой распаўсюджваецца варыянт «Дэльта» каранавіруса, прыход чацвёртай хвалі COVID-19 непазбежны.

аз