Беларуская Служба

На Астравецкай АЭС адбылося чарговае спыненне працы рэактара

13.07.2021 10:35
Каментатары нагадваюць, што гэта ўжо шосты такі выпадак за паўгода.
    , 2016.
Будаўніцтва Беларускай АЭС пад Астраўцом, 2016.Аўтар: Renessaince - Уласная праца, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52462742

У панядзелак аўтаматычная сістэма бяспекі адключыла рэактар на Астравецкай АЭС у Беларусі. Гэта ўжо шостая аварыя за паўгода. Беларускія ўлады запэўніваюць, што росту радыяцыі вакол ядзернай электрастанцыі няма, паведамляе Івона Трусэвіч на старонках выдання Rzeczpospolita.

Як паведаміла агенцтва РИА Новости, аўтаматычнае спыненне працы генератара адбылося пасля раптоўнага падзення магутнасці рэактара. «Прычыны адключэння ўстанаўліваюцца. (...) Радыяцыйная сітуацыя на АЭС і ў зоне назірання не змянілася», – запэўнівае Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Партал finans.ru нагадвае, што гэта ўжо шостае адключэнне рэактара з моманту яго запуску. Гэта адбылося праз тры тыдні пасля таго, як прэм'ер рэжымнага ўрада Беларусі Раман Галоўчанка падпісаў акт аб прыёме электрастанцыі.

Аварыі фіксаваліся ў Астраўцы ўжо ў першым месяцы. 10 лістапада 2020 года першы энергаблок быў адключаны на 9 дзён з мэтай замены трансфарматараў напружання і энергетычнага абсталявання. 3 снежня рэактар быў зноў спынены, што Міністэрства энергетыкі растлумачыла запланаванымі работамі. 13 студзеня 2021 года праца электрастанцыі дасягнула 100 адсоткаў магутнасці, а праз тры дні сістэма абароны генератара давяла да яго аварыйнага адключэння. Ліквідацыя праблемы заняла пяць дзён, а праз месяц, 21 лютага, рэактар быў зноў спынены з-за «планавых работ». У сваю чаргу, 7 сакавіка зʼявіліся паведамленні пра няспраўнасці ў сістэме астуджэння атамнай станцыі, але ўлады іх абверглі. Тым не менш, 10 сакавіка рэактар быў зноў «адключаны, як планавалася».

Астравецкая атамная электрастанцыя, пабудаваная расійскім «Расатамам» за расійскі крэдыт у 10 мільярдаў долараў, атрымала ліцэнзію «без выканання ўсіх рэкамендацый па бяспецы», заявіла 2 чэрвеня гэтага года еўрапейскім камісарам па энергетыцы Кадры Сімсан. Яна дадала, што, хаця выдача камерцыйнай ліцэнзіі на эксплуатацыю атамных электрастанцый зʼяўляецца абавязкам нацыянальных улад, то «пад наглядам нацыянальнага рэгулятара неабходна забяспечыць максімальную эксплуатацыйную бяспеку станцыі». Гэта тым больш, што абʼект быў пабудаваны непасрэдна ля мяжы ЕС – у 40 кіламетрах ад сталіцы Літвы, Вільні. З самага пачатку Літва выступала супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы і папярэджвала, што электрастанцыя будуецца з парушэннем стандартаў бяспекі, нагадвае Rzeczpospolita.

аз