Выданне Gazeta Wyborcza прысвячае ўвагу праблеме вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі, а дакладней, магчымасці ўзнікнення тромбаў пасля праходжання працэсу вакцынацыі, асабліва прышчэпкай кампаніі АстраЗенека. Але ўвага засяроджана не на самой вакцынацыі, а на тым, што трамбоз у дадзеным выпадку ўзнікае вельмі рэдка, а існуе іншая прычына гэтай хваробы, пра якую не кажуць. Дарэчы, прышчэпка выклікае трамбоз настолькі рэдка, што рызыка амаль такая ж, як у іншых, не прышчэпленых людзей, і значна меншая, чым у выпадку гарманальнай кантрацэпцыі.
«Мы так шмат гаворым пра рызыку трамбозу пасля вакцыны АстраЗенекай, але ў публічнай дыскусіі цалкам губляецца тое, што жанчыны, якія прымаюць гарманальныя таблеткі, сутыкаюцца з гэтай праблемай ужо шмат гадоў, – скардзяцца жыхаркі Варшавы. – Раптам трамбоз стаў шырока абмяркоўвацца, пра гэтую праблему пішуць, але калі ён закранаў толькі жанчын, якія прымаюць супрацьзачаткавыя таблеткі, гэтым амаль ніхто не цікавіўся, – кажа чытачка выдання Наталля. Яна адзначае, што не мае намеру крытыкаваць гарманальныя таблеткі, бо гэта вялікае дасягненне цывілізацыі, але, на яе думку, здароўем жанчын, якія п’юць такія таблеткі, мала хто цікавіцца. «Калі мой першы лекар выпісвае мне таблеткі, ён нават не спытаў пра генетычную схільнасць да тромбаў і не паведаміў пра рызыку», – кажа Наталля.
Прафесар медычных навук Міраслаў Вельгась (Mirosław Wielgoś) адзначае, што дыскусія пра пагрозы, звязаныя з прышчэпкай, моцна перабольшана. Небяспека трамбозу на самой справе значна вышэй у выпадку захворвання карнавіруснай інфекцыяй, чым пасля вакцынацыі. Пры гарманальнай кантрацэпцыі такая рызыка таксама існуе, але вельмі невысокая, і датычыць яна пераважна тых жанчын, у якіх назіраецца схільнасць да тромбаў. Таму перад тым, як прапісаць гарманальныя таблеткі, лекар павінен дакладна распытаць жанчыну, ці ў яе няма супрацьпаказанняў да такой формы прадухілення цяжарнасці.
нг