Беларуская Служба

Польская і беларуская нобелеўскія лаўрэаткі правялі супольную сустрэчу

16.07.2021 13:45
Мерапрыемства называлася «Protest/Пратэст» і дала нагоду двум вядомым пісьменніцам расказаць пра сваё бачанне сённяшняга свету і падзей у ім, чытаем на сайце wyborcza.pl.
Вольга Такарчук і Святлана Алексіевіч на супольнай аўтарскай сустрэчыСкрыншот з каналу YouTube Wrocławski Dom Literatury

 Сярод аўдыторыі былі і беларусы, якія сустрэлі беларускую лаўрэатку апладысментамі і лозунгамі «Жыве Беларусь». Алексіевіч расказала, што факт, што яе назвалі тэрарысткай і не пусцілі на самалёт, не так дзіўная справа, бо ў Беларусі кожны, хто не згаджаецца з уладай, з’яўляецца тэрарыстам.

 

Пісьменніцы размаўлялі пра тое, якіх зменаў можна чакаць у свеце ў сувязі з пандэміяй. Вольга Такарчук звярнула ўвагу на тое, што новы свет, у якім мы апынуліся ў мінулым годзе, на пачатку абнадзейваў, аднак яго вынікі сёння засмучваюць – людзі страцілі сэнс жыцця, свабоду, павялічылася колькасць хворых на дэпрэсію. Святлана Алексіевіч тым часам расказала пар культурны крызіс – свет, у якім мы жылі раней, ягоныя правілы, распаліся. І зараз перад намі місія знайсці новае паразуменне між людзьмі.

 

Шмат увагі нобелеўскія лаўрэаткі прысвяцілі пратэсту і яго жаночаму аспекту. Святлана Алексіевіч сказала, што яна рада бачыць, што ініцыятыву ў беларускім пратэсце перанялі жанчыны: «Я маю на ўвазе не толькі тое, што многія мае суайчынніцы ўдзельнічалі ў пратэстах і праявілі мужнасць. У жанчын зусім іншы падыход да вырашэння канфліктаў і супраціву. Мы апраналіся ў белае, неслі кветкі, не хацелі пагаршаць сітуацыю. Калі б мужчыны ўзялі ініцыятыву, яны, верагодна, марылі аб адплаце, палілася б кроў». Сустрэча ва Уроцлаве ішла дзве гадзіны, у выходныя дзве нобэлеўскія лаўрэаткі прымуць удзел у фестывалі «Góry literatury», чытаем на сайце wyborcza.pl


аев