Такі выгляд можа мець кватэра чалавека, які вырашыў, што ўсе матэрыяльны каштоўнасці гэтага свету яму не патрэбныя, а шчасце можна знайсці ў маленькіх справах. Мінімалізм – гэты спосаб успрымання жыцця становіцца ўсё больш папулярным і нельга сказаць, што неслушным. Усё нашае жыццё адбываецца ў «хуткасным рэжыме». Часам няма часу задумацца над тым, што і як было ўчора. Нам не трэба задумвацца нават пра мінулае, бо пра яго нагадае наш смартфон. Адной з прычын росту папулярнасці мінімалізму з'яўляецца менавіта ўсведамленне гэтай хуткасці - лічыць культуразнаўца з Варшаўскага ўніверсітэту Марцін Напюркоўскі. Пра гэта ён расказаў на адмысловай сустрэчы пра мінімалізм арганізаванай «Інстытутам рэпартажу» ў Варшаве:
-Адначасова з тым, калі ўсё большая частка нашай актыўнасці рэгіструецца на электрычных носьбітах, пытанне забывання ўсё менш відавочнае. На працягу ўсяго свайго жыцця мае бабуля і дзядуля зрабілі некалькі фатаграфій, мае бацькі з кожнага адпачынку прывозілі ўжо дзясяткі фотак, а потым друкавалі толькі некалькі з іх і захоўвалі. Сёння мы часта робім па 30-40 фотак у дзень на звычайнай веласіпеднай паездцы або ў парку. Усё можам сфатаграфаваць. Дзеці за першы год свайго жыцця маюць больш фотак, чым я за ўсё дзяцінства да 18 гадоў. Свет заліваецца інфармацыяй. Вырабляем тысячы тэрабайтаў у дзень, у рамках розных прадпрыемстваў. Усе нашыя паездкі на аўтобусе, фоткі ў інстаграме, артыкулы і кніжкі, якія чытаем – усё натуецца. Нават калі статыстыка паказвае, што людзі чытаюць усё менш, то на рынку кніг пануе дабрабыт як ніколі раней. Пра сам мінімалізм знойдзем у Польшчы дзясяткі публікацыі, выдадзеных толькі за апошнія тры гады.
Сам факт, што пра адну з’яву публікуецца адна кніжка ў месяц, значыць, што як папулярнасць, так і праблема існуе. Яе можна лёгка ўбачыць параўноўваючы сённяшнія і ранейшыя трэнды, звязаныя хаця б з кінаіндустрыяй. Тэксты з фільмаў 70-80-х гадоў застаюцца ў культуры да сёння, а каб тэкст з сённяшняга фільму стаў культавым, яму трэба справіцца з вялікай канкурэнцыяй. Паводле Марціна Напюркоўскага, мы забыліся як забываць:
-Мінімалізм з’яўляецца формай адказу на нашую страту здольнасці забываць. Першае пытанне, на якое адказ стараецца знайсці мінімалізм, гэта канон. Мінімалізм абяцае нам даць назад тое, што важна. Вельмі часта мае бацькі кажуць, што тэлебачанне было лепшым. Калі быў фільм, то ён быў настолькі добры, што ўсе яго глядзелі, серыялы таксама. І справа не ў тым, што калісьці фільмы былі лепшыя. Калі быў адзін канал у тэлебачанні і дадаткова перадача ішла не цэлы дзень, а паглядзець можна было толькі адзін добры фільм або серыял, то ўсе сапраўды глядзелі адно і тое ж. Гэта спрычынілася да таго, што серыялы і фільмы з тых часоў з’яўляюцца канонам, які мы хочам вярнуць. Хопіць узгадаць цытату ці дыялог і ўсе яго памятаем, бо ўсе глядзелі гэта. Сёння з Netflix, HBO, YouTube, Amazon і пяццюдзесяццю каналамі ў тб сітуацыя ўскладняецца. Цяжка стаць канонам і цяжэй стаць ім на даўжэй і застацца ў калектыўнай свядомасці. Бо мода – гэта не канон. Калі сёння глядзім серыял, ён не мае значэння, калі заўтра пачну глядзець іншы серыял. Мінімалізм абяцае кананізацыю таго, што важнае.
Мінімалізм стварае для нас нейкія моманты, якія не змяняюцца нягледзячы на тое, што ўсё навокал становіцца іншым. Так напрыклад заснавальнік Фэйсбука Марк Цукерберг апранае толькі шэрыя цішоткі, падобна робіць вядомы праектант Мішэл Корс, Стыв Джобс доўгі час харчаваўся толькі садавіной і гароднінай, заснавальнік Твітэра Джэк Дорсы з’ядае толькі адну страву ў дзень, Джэф Бэзос і Біл Гэйтс да сёння мыюць посуд уласнаручна. Ці гэта дапамагае гэтым вядомым асобам вяртацца да старых добрых часоў ці можа з’яўляецца нейкай прадуманай стратэгіяй жыцця – не заўсёды вядома. Ведаем аднак, што гэта праявы мінімалізму. З ім можна быць паспяховым чалавекам. Аднак, напэўна, калі падумаеце пра свайго любімага бізнесмена або акцёра, адразу ўзгадаеце ягоныя экстравагантныя ідэі. Такім чынам – мінмалізм гэта не шлях да поспеху. Іх шмат, а мінімалізм не падыходзіць усім. Не кожны любіць ставіць ліміты. Блогер Мат Д’Авэла ў гэтым годзе святкаваў дзясяты юбілей свайго мінімалізму. Вось вам адзін з ягоных урокаў, якім ён падзяліўся са сваімі гледачамі ў YouTube:
-Я думаю, што людзі разумеюць мінімалізм зусім сур’ёзна. Я іх неяк разумею, думаю, што гэта класна, калі мінімалізм змяніў тваё жыццё. Так было і са мной. Аднак у рэшце рэшт мы павінны спыніць ацэньваць людзей. Кожны знаходзіцца ў іншым моманце свайго жыцця. Я таксама меў такі момант у сваім жыцці, калі займаўся спажываннем, зарабкам грошай і ўсім падобным. І гэта нармальна, што іншыя людзі знаходзяцца ў такім жа моманце жыцця. Яны могуць ніколі не сысці з гэтага шляху, не задумацца над сваім кансумпцыянізмам і гэта таксама акей. Мы павінны іх падтрымліваць, але ніколі не накідваць ім мінімалізму. Нельга іх асуджаць за рашэнні, якіх яны не прымаюць. Мы павінны прымаць рашэнні для сябе, такія, якія зробяць нас шчаслівымі, і падтрымліваць сям’ю і знаёмых, калі мы ім патрэбныя.
Як бачна – мінімалізм не для ўсіх. Ідэя цікавая, але ці кожны зможа адмовіцца ад таго, каб купляць усё больш і больш новых рэчаў? Наўрадці. Можна да яе ісці і павольным шляхам – у гэтым месяцы адмаўляюся есці салодкае, а праз год буду апранаць толькі шэрыя цішоткі. Наўрадці гэта спрычыніцца да таго, што я стану ўладаром вялікай кіберкампаніі, але, магчыма, буду больш шчаслівым і задаволеным штодзённасцю?
Альберт Ежы Вяжбіцкі