Беларуская Служба

У Японіі пачынаецца самая дзіўная алімпіяда ў гісторыі

22.07.2021 17:23
Заўтра адбудзецца цырымонія адкрыцця 32-іх Алімпійскіх гульняў у Токіа.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Maykova Galina

Заўтра адбудзецца цырымонія адкрыцця 32-іх Алімпійскіх гульняў у Токіа, хаця некаторыя спаборніцтвы ўжо пачаліся. Гэтая алімпіяда ўвойдзе ў гісторыю як самая дзіўная – піша Dziennik Gazeta Prawna.

Па-першае – пандэмія. З яе прычыны гульні найперш перасунулі на год, а сёлета яны праходзяць без удзелу публікі, спартсмены жывуць у жорсткіх санітарных умовах, а і так у алімпійскай вёсцы ўжо здарылася звыш 70 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Яшчэ ў аўторак паведамлялася, што алімпіяда можа быць адменена ў апошнюю хвіліну.

Па-другое, у Японіі цяпер пануе вялікая гарачыня. Ліпень у Токіа пераважна спякотны, таму апошнім разам, калі там адбываліся гульні, яны былі прызначаныя на кастрычнік. Японскія ўлады нават вырашылі запусціць дадатковы атамны рэактар, каб хапіла энергіі на кандыцыянеры.

І па-трэцяе, самае дзіўнае ў гульнях тое, як да іх ставіцца японскае грамадства. Апытанні грамадскай думкі паказваюць, што менш чым палова японцаў мяркуе, што гульні павінны адбыцца. Яны баяцца пашырэння пандэміі.

У цяперашніх умовах алімпіяда не прынясе Японіі чаканага эканамічнага прыбытку. Праўда, сітуацыя ў эканоміцы палепшыцца, але гэта хутчэй не будзе вынікам алімпійскіх гульняў, якія каштуюць Японіі 15,4 млрд долараў.

нг