Беларуская Служба

Урад Грэцыі заклікае не працаваць у спякоту

02.08.2021 14:52
Самая вялікая хваля гарачыні наведвае зараз Паўднёвую Еўропу.
Pożar w rejonie Lutraki
Pożar w rejonie LutrakiPAP/EPA/VASSILIS PSOMAS

 Гэта выклікае серыю пажараў, якія штодзённа ўзнікаюць у Грецыі, Турцыі і Італіі. З прычыны экстрэмальнага надвор’я мэр горада Афіны стварыў нават новую пасаду – галоўнага чыноўніка па справах спякоты,- піша Gazeta Wyborcza. Ім стала Элені Мырывілі, эка-актывістка і навуковец. Яе галоўнай задачай будзе перафармаванне ўрбаністыкі горада. У Афінах, як у многіх гарадах свету вялікая колькасць цэменту і бетону, што спрыяе большай гарачыні. Каб пазбегнуць трагічных наступстваў, іх трэба замяніць або папоўніць новымі, зялёнымы прасторамі, каб яны давалі цень і цыркуляванне паветра. У сувязі з прагназаванай на гэты тыдзень жарой 40-45 градусаў лакальныя ўлады заклікаюць людзей не працаваць і хавацца дома.

Хаця на першы погляд можа здавацца, што сонечнаэ надвор'е у такой краіне прыцягвае турыстаў, аднак гэта не так. Турысты ўжо зараз, калі ў Грэцыі фіксуюць рэкордныя тэмпературы ў больш за 40 градусаў, заяўляюць, што адпачынак немагчымы. Улады Грэцыі пакуль не могуць прагназаваць як тэмпература уплывае на развіццё турыстычнай галіны, бо пакуль яшчэ відавочныя вынікі пандэміі і локдаўну. Інстытут PESETA, які займаецца даследаваннем зменаў клімату ў ЕЗ, вылічыў, што такія рэкордныя тэмпературы можа і прывядуць да таго, што турыстычны сезон будзе даўжэйшым, але прычыніцца і да таго, што людзі менш ахвотна будуць выбіраць на адпачынак летнія месяцы. У выніку сектар турызму страціць сотні мільёнаў еўра ў год, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.


аев