Беларуская Служба

Польскія журналісты напісалі кнігу, прысвечаную цяжкім умовам працы беларускіх СМІ

07.08.2021 17:20
Рэжым змагаецца з кожным відам іншадумства, асабліва дастаецца незалежным сродкам масавай інфармацыі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneMicrogen/Shutterstock

Выданне Rzeczpospolita згадвае пра кнігу, якую напісалі польскія журналісты, яна выйдзе ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня. Ужо год прайшоў з часу сфальсіфікаваных выбараў, увесь гэты год у Беларусі ідуць рэпрэсіі ў вялізным маштабе. Рэжым змагаецца з кожным відам іншадумства. Ліквідуе арганізацыі грамадзянскай супольнасці, пераследуе палітыкаў, спартсменаў, актывістаў і бізнесменаў. Асабліва дастаецца незалежным сродкам масавай інфармацыі. Аднак яны, нягледзячы на тэрор, усё яшчэ спрабуюць інфармаваць пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Журналісты на пытанне, як можна ім дапамагчы, адказваюць, што самае важнае – не забываць, што адбываецца ў іх краіне. На гэты заклік адказалі 29 журналістаў з розных польскіх рэдакцыяў, яны ў адказ на просьбу журналісткі Арлеты Бойкэ напісалі разам кнігу пра тое, як СМІ ў Беларусі спрабуюць выжыць ва ўмовах жорсткіх рэпрэсіяў.

Прэм’ера кнігі «Партызаны. Журналісты пад прыцэлам Лукашэнкі» адбудзецца 9 жніўня. Яна складаецца з 20 раздзелаў, у якіх праз прызму біяграфій самых выбітных беларускіх журналістаў аўтары расказваюць, што адбываецца ў Беларусі. Усе аўтары працавалі бясплатна, а даход ад продажу кнігі будзе перададзены на дапамогу журналістам у Беларусі.

Rzeczpospolita/нг