Беларуская Служба

Лекары ў Польшчы зарабляюць у сярэднім 3,5 тыс еўра ў месяц

09.09.2021 14:15
У кожнай з медычных прафесій жанчыны зарабляюць менш, чым мужчыны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Dziennik Gazeta Prawna інфармуе пра даследаванні памеру заробкаў прадстаўнікоў медычных прафесій у Польшчы. Медыяна даходаў лекараў складае 16 тыс. злотых брута (перад вылікам падатку). Гэта прыклада 3,5 тыс еўра. У сваю чаргу медсёстры зарабляюць амаль у тры разы менш – 5,9 тыс злотых. Даследаванне правёў Эканамічны інстытут, беручы пад увагу ўсе заробкі медыкаў, у тым ліку тыя, якія не былі звязаны з медычнай апекай.

Што цікава, у кожнай з медычных прафесій жанчыны зарабляюць менш, чым мужчыны. Аналіз датычыў заробкаў лекараў, фізіятэрапеўтаў, медсясцёр, акушэрак і зубных лекараў. Найбольшая розніца ў заробках мужчын і жанчын назіраецца сярод лекараў. Доктарка атрымлівае ў сярэднім толькі 66% заробку доктара.

Як падкрэсліваюць аўтары даследавання, прадстаўнікі медычных прафесіяў выконваюць працу пераважна ў некалькіх месцах, і зачастую яны працуюць значна больш, чым 40 гадзін у тыдзень.

Пры нагодзе выданне згадвае, што ў Польшчы адбываюцца пратэсты супрацоўнікаў службы хуткай дапамогі, яны патрабуюць павышэння заробкаў. Надоечы міністр аховы здароўя абяцаў выдзеліць больш сродкаў на гэтыя мэты.

Dziennik Gazeta Prawna/нг