Беларуская Служба

«Беларускія ногі Варшавы» – футбольная ініцыятыва для ўсіх

19.06.2023 14:32
А пра тое як у Польшчы ўладкаваны аматарскі футбол, а таксама як далучыцца да суполкі «Беларускія ногі Варшавы» слухайце ў далучаным гукавым файле!
Аўдыё
  • Антось распачаў аматарскі рух беларускага футболу ў Польшчы, у які заангажаваны некалькі соцень чалавек.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneFoto: shuterstock/pixfly

Беларускае жыццё ў буйных польскіх гарадах сапраўды віруе, але яно абмяжоўваецца выключна да культурнай і асветніцкай дзейнасці. Aтось Л. ужо аднойчы быў нашым суразмоўцам, ён дзяліўся сваёй гісторыяй жыцця і ўладкавання ў Польшчы.

Менавіта Антось распачаў аматарскі рух беларускага футболу ў Польшчы, у які заангажаваны некалькі соцень чалавек. Пра тое адкуль растуць «Беларускія ногі Варшавы», бо менавіта так называецца ініцыятыва, Беларуская служба Польскага радыё распытала яе завадатара:

-Пасля таго, як у 2020 годзе тут пачало з’яўляцца шмат беларусаў, і наша малая ініцыятыва вельмі разаслалася ў некалькі дзясяткаў разоў і зараз беларусы некалькі разоў на тыдзень граюць у аматарскі футбол у Варшаве.

Футбол – гэта не толькі паганяць мяч па полі, гэта таксама ўсё, што адбываецца навокал поля, гэта адносіны ў камандзе, гэта добрая сяброўская бяседа. Зараз у Варшаве беларусы Варшавы маюць магчымасць разам з суайчыннікамі не толькі задавальняць свае патрэбы ў цудоўным, але таксама весці актыўны лад жыцця. (...)

А пра тое як у Польшчы ўладкаваны аматарскі футбол, а таксама як далучыцца да суполкі «Беларускія ногі Варшавы» слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж