Прэзідэнт Анджэй Дуда возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця ІІІ Еўрапейскіх гульняў Кракаў-Малапольша 2023. У іх рамках на працягу бліжэйшых двух тыдняў у 29 дысцыплінах будуць спаборнічаць больш за сем тысяч спартсменаў. Большасць з іх атрымае кваліфікацыю да Алімпіяду ў Парыжы. Гаспадаром мерапрыемства з’яўляецца Кракаў, але спаборніцтвы пройдуць у 13 гарадах Польшчы.
Польская каманда налічвае 370 спартсменаў і з’яўляецца найбуйнейшай у гісторыі ўдзелу польскіх прадстаўнікоў у шматпрофільных спартыўных спаборніцтвах.
Цягам 12 бліжэйшых дзён удзельнікі спаборніцтваў будуць змагацца не толькі ў алімпійскіх дысцыплінах, як лёгкая атлетыка і веславанне на каноэ, але таксама ў такіх, як падэль ( англ. padel ) – від спорту з ракеткамі і муай-тай, то бок тайскі бокс, нагадаў генсакратар Польскага алімпійскага камітэта Марэк Палус(Marek Pałus):
- Еўрапейскія гульні – для многіх заўзятараў – адзіная нагода пабываць на мерапрыемстве, арганізаваным у рамках алімпійскага руху.
Міністр спорту Каміль Бартнічук(Kamil Bortniczuk) лічыць, што арганізацыя Еўрапейскіх гульняў – гэта нагода паказаць свету арганізацыйныя магчымасці Польшчы:
- На столькі буйнога і шматпрофільнага спартыўнага мерапрыемства ў Польшчы яшчэ не было. Чым яно адрозніваецца ад папярэдніх, арганізаваных у Баку і Мінску, якія крыху падарвалі аўтарытэт імпрэзы? Па-першае, большай колькасцю дысцыплінаў. Па-другое, спартыўным узроўнем. Дзякуючы супрацы з Еўрапейскім алімпійскім камітэтам, спаборніцтвы праходзяць на ўзроўні Чэмпіянату Еўропы або кваліфікацыі да Алімпіяды.
ІІІ Еўрапейскія гульні павінны палепшыць імідж падзеі пасля двух папярэдніх, якія прайшлі ў Баку і Мінску, падкрэсліў Каміль Бартнічук:
- Гэта, скажам так, перазапуск мерапрыемства. Мы хацелі б, каб кожныя наступныя Еўрапейскія гульні былі ўступам да Алімпіяды, як для спартсменаў, алімпійскага руху, так і арганізатараў мерапрыемства.
Арганізацыйныя выдаткі на Еўрапейскія гульні не перавысілі 500 мільёнаў злотых, падкрэсліў міністр спорту і адзначыў, што дзякуючы арганізацыі мерапрыемства ў будучыні шмат інвестыцыяў паслужаць грамадзянам:
- Паводле мяне жыхары Кракава і Малапольшчы не павінны наракаць на перавагі мерапрыемства. Гэта будуць, між іншым, новыя дарогі, чыгуначныя спалучэнні, трамваі, адрамантаваны стадыён «Вісла-Кракаў», новая лядовая зала ў Крыніцы Гурскай, адрамантаваныя месцы для публікі на стадыёне ў Тарнаве.
У панядзелак члены польскай зборнай прынялі прысягу перад ІІІ Еўрапейскімі гульнямі. Цырымонія адбылася ў Кракаўскім музеі авіяцыі. Намінацыі спартсменам уручыў старшыня Польскага алімпійскага камітэта Радаслаў Пясевіч(Radosław Piesiewicz):
- Я спадзяюся на шмат медалёў і кваліфікацыі польскіх спартсменаў да Алімпіяды. Для польскіх спартсменаў, гэта нагода змагацца за выхад на Алімпіяду перад уласнай аўдыторыяй.
Першыя спартсмены пасяліліся ўжо «студэнцкім гарадку» Горна-металургічнай акадэміі ў Кракаве, у якім 1 700 пакояў, а таксама трэнажорныя залы, сауну, зоны адпачынку і сталовая, кажа кіраўнік аргкамітэта Еўрапейскіх гульняў Марцін Новак(Marcin Nowak):
- Усе, якіх я сустракаю – спартсменаў з усяе Еўропы – кажуць, што ёсць выдатна. Можна сказаць, першыя поспехі ёсць. Зразумела мы з пакорай ставімся на бліжэйшых дзён, бо выклікаў будзе сапраўды шмат.
Арганізатары падрыхтавалі 200 тысяч месцаў на трыбунах, палова квіткоў прададзеная, дадае Марцін Новак:
- На абедзве цырымоніі распачацця і заканчэння Еўрапіексіх гульняў, спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, скачках іг.д. былі прададзеныя ўжо 100 тысяч квіткоў. Гэта вельмі добры вынік. Мы спадзяемся таксама, што на частку спаборніцтваў білеты будуць прадавацца непасрэдна перад сустрэчамі. Мы спадзяемся на Тарнаў, Закапанэ, Крыніцу.
Тытул чэмпіёна па фехтаванні будзе абараняць Анжаліка Вонтар (Andżelika Wątor). Залаты медаль яна заваявала падчас першых Еўрапейскіх гульняў у Баку ў 2015 годзе:
- Я спадзяюся, што мне ўдасца абараніць гэты тытул. Тады я буду сапраўды ўзрушаная і буду ганарыцца.
У аўторак, яшчэ да афіцыйнага распачацца ІІІ Еўрапейскіх гульняў, у Тарнаве свае спаборніцтвы пачалі спартсмены ў лёгкай атлетыцы і гандболе на пяску.
У Еўрапейскіх гульнях Кракаў-Малапольша 2023 прыме ўдзел больш за сем тысяч спартсменаў з 48 нацыянальных камандаў. З-за вайны ва Украіне да ўдзелу ў мерапрыемстве не былі дапушчаныя спартсмены з Расіі і Беларусі.
У папярэдніх Еўрапейскіх гульнях палякі заваявалі агулам 34 медалі. У 2015 годзе ў Баку – 20, у тым ліку два залатыя, а праз чатыры гады ў Мінску – 14, у тым ліку тры залатыя,.
Сімвалам Еўрапейскіх гульнях Кракаў-Малапольша 2023 з’яўляюцца Цмок Кракусек і Саламандра Сандра. Спаборніцтвы спартсменаў працягнуцца да 2 ліпеня.
Між тым, напярэдадні афіцыйнага адкрыцця ІІІ Еўрапейскіх гульняў у Кракаве і Малапольшчы, у Музеі спорту і турызму ў Варшаве адкрылася выстава «Выключныя гульні». На ёй можна паглядзець, між іншым, першы польскі медаль Еўрапейскіх гульняў, вопратку польскай зборнай і алімпійскі факел.
IAR/аз