Польшча ўслед за Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя адмяняе рэжым эпідэміялагічнай пагрозы з-за скарачэння колькасці захворванняў на Кавід-19. Дадзенае рашэнне мае не толькі медычны характар. Яно закранае тысячы беларусаў, якія атрымалі гуманітарныя візы, якія выдаваліся падчас наяўнасці эпідэміі.
Цяпер тым, хто не паклапаціўся пра ранейшую легалізацыю свайго побыту ў Польшчы на падставе віду на жыхарства, неабходна зацікавіцца і падаць дакументы, бо ў хуткім часе іх гуманітарныя візы перастануць дзейнічаць, папярэджваюць юрысты.
Амаль праз два месяцы пасля таго, як Сусветная арганізацыя аховы здароўя адмяніла пандэмію. Прынамсі, афіцыйна, таму што вірус па-ранейшаму заразны. 1 ліпеня адмяняецца эпідэмічны стан. Гэта азначае, з аднаго боку, што эпідэмія SARS-CoV-2 адыходзіць у гісторыю ў Польшчы. З іншага боку, гэта азначае магчымасць сур’ёзных праблем для тысяч беларусаў, калі яны не паклапоцяцца і не пададуць дакументы на афармленне свайго права на побыт у Польшчы. Гэта звязана з тым, што разам з адменай рэжыму эпідэміялагічнай пагрозы перастаюць дзейнічаць падоўжаныя візы ці падоўжаная віды на жыхарства па гуманітарных прычынах, выдадзеныя беларусам у Польшчы ў апошнія гады. Пра гэта распавяла журналістам кіраўніца дэпартаменту прававой дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
- З 1 ліпеня ў Польшчы адмяняюць стан эпідэміялагічнай пагрозы. У замежнікаў, у тым ліку грамадзян Беларусі, будзе толькі 30 дзён, каб легалізаваць свой побыт у Польшчы, калі яны знаходзіліся на падставе падоўжаных віз ці падоўжаных відаў на жыхарства.
Адмена рэжыму эпідэміялагічнай пагрозы закранае не толькі пытанне з легальнасцю побыту, але і працаўладкавання, кажа юрыстка.
- Пытанне таксама тычыцца і з уладкаваннем на працу. З’явілася пытанне ці могуць легальна займацца бізнесам асобы, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе візы Poland business harbour, ці змогуць працаваць грамадзяне беларусы, якія знаходзяцца ў працэдуры атрымання міжнароднай абароны, на падставе гуманітарнай візы.
Паводле слоў Вольгі Дабравольскай тысячы беларусаў могуць быць закранутыя гэтымі зменамі.
- На дадзены момант за апошнія гады Польшча выдала больш 50 тысяч гуманітарных віз і больш за 60 тысяч віз PBH. Шмат хто знаходзіцца па падоўжаным відах на жыхарства. Беларусы забылі таксама, што такое легалізацыя працаўладкавання.
Гэта звязана з тым, што адменены рэжым эпідэміялагічнай пагрозы адмяняе таксама шэраг ільгот, якія былі даступныя беларусаў дагэтуль на падставе гуманітарных віз. Цяпер такіх віз больш не будзе.
- Трэба пракансультавацца тэрмінова з юрыстамі, што да вашага побыту. Гэта тычыцца тых, хто не легалізаваў свой побыт, знаходзіўся ў Польшчы на падставе падоўжанай гуманітарнай візы. 31 ліпеня яны страцяць свой легальны побыт і працаўладкавання ў Польшчы.
Цэнтр нагадвае беларусам важнасць не зацягваць з вырашэннем дадзенага пытання, ужо цяпер рабіць усе неабходныя крокі.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч