Навукоўцы не сумняваюцца – засухі будуць пераследаваць нас усё часцей; на Зямлі будзе менш вады, у тым ліку пітной, піша газета POLSKA Metropolia Warszawska.
Сквар, засуха а лепш не будзе. Гэтае лета, прынамсі, па прагнозах, не будзе адрознівацца ад папярэдняга. Шмат сонца, высокая тэмпература, мала ападкаў. Некалькі дзён таму Сусветная метэаралагічная арганізацыя (WMO) у супрацоўніцтве са спецыялістамі з Еўрапейскай праграмы маніторынгу атмасферы імя Каперніка апублікавала справаздачу, якая паказвае, што ў цяперашні час Еўропа з'яўляецца кантынентам, які найбольш хутка награваецца.
Як адзначаецца ў даследаванні, з 1980-х гадоў Еўропа «цяплее» удвая хутчэй, чым сярэднія паказчыкі ў свеце. «У 2022 годзе наш кантынент быў на 2,3 градуса Цэльсія цяплейшы, чым у канцы ХІХ стагоддзя. А лета 2022 года – самае гарачае за ўвесь перыяд метэаназіранняў.
Газета POLSKA Metropolia Warszawska таксама звяртае ўвагу на ўплыў павышэння тэмпературы на эканоміку – паводле даследавання «Індэкс цэнаў у рознічных крамах» у траўні ў гадавым вымярэнні гародніна падаражэла ў сярэднім на 39,9%, а звязана гэта з памяншэннем ян вытворчасці. Што, у сваю чаргу, выклікана засухамі і неспрыяльнай гідралагічнай сітуацыяй, якая захоўваецца дагэтуль. У цяперашні час гэтыя ўмовы ў Польшчы ўсё яшчэ пагаршаюцца.
эж