Маленькая плошча перад консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку названая плошчай Свабоднай Беларусі. Тут сутыкаюцца дзве рэчаіснасці – на мачце па адным баку агароджы лунае зялёна-чырвоны сцяг Лукашэнкі, а па другім – гістарычны бел-чырвона-белы сцяг беларускай дзяржавы, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Шыльду з назвай «Плошча Свабоднай Беларусі» павесілі насупраць будынка беларускага консульства. Над ёй ужо даўно былі змешчаны тры бел-чырвона-белыя сцягі. Такім чынам завяршаецца доўгі шлях да з’яўленьня назвы «Свабодная Беларусь» у прасторы Беластока.
Гэта сімвалічны жэст у дачыненні да ўсіх, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі і тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, калі па Беларусі пракацілася хваля пратэстаў, жорстка падаўленых рэжымам.
Месца плошчы не выпадковае. З самага пачатку плошча павінна была знаходзіцца ў раёне консульства. Першапачаткова Гарадскі савет перайменаваў на вуліцу Свабоднай Беларусі фрагмент вуліцы Электрычнай. Аднак пасля пратэстаў мясцовых жыхароў, для якіх гэта азначала змены ва ўсіх дакументах і дадатковы кошт, узнікла ідэя назваць плошчай Свабоднай Беларусі тратуар перад беларускім консульствам. Такім чынам узнікла плошча Свабоднай Беларусі.
Тут беларусы збіраюцца на акцыі пратэсту. Тут таксама размешчаны мемарыял, прысвечаны ахвярам рэпрэсій. Плошча Свабоднай Беларусі – самая маленькая плошча ў Беластоку.
аз