Расіяне з’язджаюць з Краснадарскага краю ў Крым, а расійскія турысты і пасяленцы з Крыма ў Расію. Чэргі тых, хто чакае ўезду на паўвостраў, або хоча з яго з’ехаць праз Крымскі мост складаюць па некалькі кіламетраў, паведамляе Rzeczpospolita.
Кожны легкавы аўтамабіль і аўтобус для ўезду з Расіі ў акупаваны Крым цяпер павінен праходзіць кантроль – як на памежным пераходзе. Акупанты ўсё больш баяцца ўкраінскіх нападаў на Крым і сам мост. Колькасць расіян, якія ўцякаюць ад украінскага контрнаступу, расце, а расійскія акупацыйныя ўлады не паспяваюць за праверкай жадаючых уехаць.
«Для вырашэння сітуацыі ў пункце пропуску была павялічана колькасць супрацоўнікаў і ўзмоцнены кантроль за іх працай», – напісаў у сацсетках Мікалай Лукашэнка з акупацыйнай адміністрацыі Крыма.
Чарга жадаючых пакінуць паўвостраў і вярнуцца на радзіму, як турыстаў, так і расійскіх пасяленцаў, расце з набліжэннем фронту да Крыму.
На Крымскі паўвостраў можна дабрацца альтэрнатыўнай сухапутнай дарогай або паромнай пераправай. Першы маршрут вядзе ад Таганрога ў Растоўскай вобласці да Джанкоя ў Крыме. Сярэдні час падарожжа складае каля сямі гадзін.
У сваю чаргу паромаў няшмат, а іх праца залежаць ад надвор'я, таму яны ўжо даўжэйшы час не спраўляюцца з ростам трафіку.
Праверкі на Крымскім масце былі ўведзеныя пасля выбуху грузавіка ў кастрычніку мінулага года, у выніку якога была пашкоджаная ягоная інфраструктура.Масква прызнала здарэнне ўкраінскім тэрактам. Хоць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абверг датычнасць Кіева да згаданай падзеі, то кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк сцвердзіў, што мост з’яўляецца шляхам расійскіх ваенных паставак і Украіна абавязаная спыніць яго эксплуатацыю.
Рамонт моста пасля выбуху доўжыўся да лютага 2023 года. Тады былі адкрыты ўсе аўтамабільныя паласы, а ў траўні быў адноўлены рух па яго чыгуначнай частцы.
З кастрычніка Міністэрства абароны Расіі рэгулярна тлумачыць напады на грамадзянскія абʼекты і энергетычную інфраструктуру Украіны адказам на падрыў Крымскага моста, нагадвае Rzeczpospolita.
аз