Беларускі Хаб Новая Зямля ў Беластоку існуе ўжо сем месяцаў. За гэты час у яго прасторы адбылося больш за 250 імпрэзаў, накіраваных у асноўным да беларускай дыяспары, якая пражывае ў сталіцы Падляшша. Гэта вельмі розныя імпрэзы і па характары і па колькасці ўдзельнікаў.
Ёсць 7-8 ініцыятываў, якія ладзяць свае сустрэчы перыядычна, прыкладна раз у тыдзень. Сярод іх між іншым «Мова нанова», бізнесоўцы, супольнасць хэндмэйд ці літаратурны клуб. Сам хаб таксама рэалізуе свае праекты. Распавядае кіраўнік хаба Надзея Салаўёва.
Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё
Яраслаў Іванюк