Беларуская Служба

ЕС падтрымае Славенію ў пераадольванні наступстваў паводкі

10.08.2023 12:23
Падлік шкоды і першыя аднаўленчыя работы ўжо пачаліся, бо ў большасці затопленых раёнаў вада ўжо сышла. Паводле падлікаў ураду ў Любляне, стыхія закранула 85% тэрыторыі Славеніі.
Słowenia walczy z powodziami
Słowenia walczy z powodziamiTT/@Slovenskavojska

100 млн мільёнаў еўра сёлета і яшчэ 300 млн мільёнаў у наступным годзе атрымае Славенія з Фонду салідарнасці Еўрасаюза, паведаміла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Славенія павольна вяртаецца да нармальнага жыцця пасля разбуральнай паводкі, піша польскі партал energetyka24.com.

Кіраўнік Еўракамісіі не толькі сустрэлася з уладамі Славеніі, але разам з прэм'ер-міністрам Робертам Голабам агледзела разбурэнні, выкліканыя паводкай.

«Вельмі важна ўбачыць на свае вочы разбуральныя наступствы гэтай катастрофы», – сказала старшыня Еўракамісіі. «Было балюча гэта бачыць. Я тут, каб паведаміць славенцам, што Еўропа іх падтрымлівае», – сказала чыноўніца, дадаўшы, што Славенія атрымае 400 млн еўра з Еўрапейскага фонду салідарнасці, з якіх 100 млн еўра ўжо сёлета пасля першапачатковай ацэнкі стратаў і патрэбаў краіны.

Падлік шкоды і першыя аднаўленчыя работы ўжо пачаліся, бо ў большасці затопленых раёнаў вада ўжо сышла. Паводле падлікаў ураду ў Любляне, стыхія закранула 85% тэрыторыі Славеніі.

«Мы аказваем муніцыпалітэтам не толькі маральную падтрымку, але і рашуча падтрымліваем іх намаганні фінансава», – сказаў прэмʼер-міністр Славеніі Роберт Голаб. Дапамогу таксама дасылаюць многія краіны, у тым ліку Польшча.

Фонд салідарнасці створаны дзеля дапамогі дзяржавам-членам ЕС і краінам-кандыдатам, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў. Ён паўстаў  у 2002 годзе пасля паводак, якія абрынуліся ў той час на Цэнтральную Еўропу. За больш чым 20 гадоў 28 краін не раз карысталіся сродкамі з гэтага фонду, а агульны абʼём дапамогі, нададзенай у яго рамках – больш за 8 млрд еўра.

эж

Паводка ў Славеніі – гэта самае маштабнае стыхійнае бедства ў гісторыі краіны

07.08.2023 12:33
Паводле уладаў Славеніі, за апошнія два дні аднатавана каля 3 тыс. надзвычайных сітуацый, розныя ратавальныя мерапрыемствы праводзіліся ў 145 з 212 муніцыпалітэтаў Славеніі, а больш за 100 чалавек былі эвакуяваныя.