Тры чвэрці апытаных палякаў згодныя са сцвярджэннем, што Каталіцкі касцёл у Польшчы павінен фінансавацца з ахвяраванняў вернікаў. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 18,7 працэнта рэспандэнтаў. Больш за шэсць працэнтаў апытаных не маюць свайго меркавання на гэты конт, пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Інстытутам рынкавых і сацыяльных даследаванняў (IBRiS) па даручэнні Radio ZET, якія прыводзіць старонка money.pl.
За тое, каб гэта вернікі самі фінансавалі Касцёл выказваецца пераважная большасць прыхільнікаў кіруючай кааліцыі – 95 працэнтаў. У сваю чаргу прыхільнікі апазіцыйных Аб'яднаных правых сілаў – падзеленыя. 49 працэнтаў падтрымлівае згаданую прапанову, 38 працэнтаў – не.
Апытанне праводзілася па тэлефоне 5-8 снежня мінулага года на выбарцы з 1069 дарослых палякаў.
Урад Дональда Туска аб’яцаў ліквідаваць старую і распрацаваць новую сістэму фінансавання Касёлаў у Польшчы, якая пачне дзейнічаць толькі ў 2025 годзе. Пра гэта гаворыцца ў праграме, якая ўключае задачы новага ўрада, запланаваныя на першых сто дзён яго працы.
аз