Gazeta Wyborcza піша, што Страйк жанчын ладзіць у пятніцу шэсце ў Варшаве. Удзельнікі патрабуюць, між іншым, каб прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон, які гарантуе доступ да так званых аварыйных контрацэптываў без рэцэпту. Яны таксама патрабуюць, каб спікер Сейма Шыман Галоўня паставіў пад галасаванне законапраекты аб перарыванні цяжарнасці.
У парламент былі ўнесеныя чатыры законапраекты, датычныя абортаў. Галоўня заявіў, што лепш пачакаць да красавіка, калі ўжо пройдуць муніцыпальныя выбары, і толькі пазней зладзіць дэбаты. Гэта выклікала вялікае абурэнне. Старшыня Сейма мяркуе, што аборты – гэта надта сур’ёзнае пытанне, каб умешваць яго ў бягучыя палітычныя дыскусіі перад выбарамі. У парламенцкай апазіцыі няма згоды паміж прадстаўнікамі паасобных палітычных партый наконт абортаў, хаця легалізацыя дапушчальнасці абортаў да 12 тыдня цяжарнасці была адным з важнейшых лозунгаў, пад якімі палітыкі гэтых партый ішлі на выбары дэпутатаў.
Кіраўнік фракцыі Польскай сялянскай партыі Кшыштаф Пашык адзначае, што калі ў палітыцы хаос, нельга прымаць рашэнні ў такіх фундаментальных справах, як аборты. Трэба пачакаць, калі тэмпература спрэчак крыху панізіцца. Паводле крыніцы выдання ў кааліцыйнай партыі Польшча 2050, працу стрымліваюць аграрнікі, якія супраць радыкальнага праекту левых сілаў.
нг