Тыбецкія спяваючыя чашы і гонгі даюць суцяшэнне і расслабленне. Як гэта працуе? Музычныя тэрапеўты сцвярджаюць, што гукавыя хвалі, якія зыходзяць ад чаш, вытвараюць сігналы, якія ўплываюць на мозг чалавека. Яны прымушаюць яго расслабіцца і супакоіцца.
У гэтым у Бела-Падляскай падчас майстар-класаў пераканаліся жыхары дома сацыяльнага забеспячэння. Канцэрт доўжыцца адну гадзіну.
Удзельнікі канцэрту распавядаюць, што пастаянны то ўводзіць у стан расслаблення і спакою. На ім часта людзі засынаюць. Некаторыя расказвалі, што музыка паўплывала на іх такім чынам, што адчувалі сябе свабодным і бяспечным.
Інструктар у Мультыцэнтры ў Бяла-Падлясцы Агата Філіпэк тлумачыць дабрадзейны ўплыў гукатэрапіі на арганізм чалавека.
— Гукатэрапія вельмі важная, асабліва ў наш час. Музыка памагае знізіць артэрыяльны ціск, запавольвае сэрцабіцце, расслабляе, уводзіць у прыемны стан, які нават можна параўнаць з асалодай. Перш за ўсё, гэта вельмі важна для людзей у паўсядзённым забеганым жыцці, таму што дапамагае крыху запаволіць. І тым больш у доме сацыяльнага забеспячэння, дзе гэтыя людзі сутыкаюцца штодня з рознымі праблемамі. Гэты тып тэрапіі сапраўды вельмі добра адцягвае і дапамагае паменшыць штодзённы стрэс.
Доктар медыцынскіх навук, музычны тэрапеўт і гукатэрапеўт Малгажата Кроненбергер пацвярджае, што гукатэрапія прызнаны ў медыцыне від тэрапіі.
— Гукавыя хвалі ўплываюць на наша цела. У выпадку сеансу з гонгам, калі не выкарыстоўваюцца дадатковыя меладычныя інструменты, мы маем сітуацыю, калі мы акунаемся ў гук, нас акружае кластарны гук — гукавыя хвалі перакрываюцца і ствараюць запоўненую гукам прастору. Складваецца ўражанне, што вы купаецеся ў гуках, таму такія сеансы часам называюць «купанне ў гуках». Гукавая хваля пранікае праз скуру, даходзіць да ўсіх клетак, мякка стымулюе ўнутраныя органы. Дзякуючы гэтай стымуляцыі, цела пачынае мякка гарманізаваць.
Гэта форма рэгулятыўнага дзеяння. Часам гэта дае эфект вызвалення некаторых старых, часам забытых успамінаў.
Каардынатарка праекту «Майстэрні моцы» ў Бяла-Падляска Івона Рудаш, кіраўніца Мультыцэнтру распавяла, што канцэрт з тыбецкімі чарамі гэта адзін з відаў майстэрняў, якія прапануюць мясцоваму насельніцтву ў Бяла-Падлясцы.
— Дагэтуль праект уключаў мастацкія майстэрні такія як майстэрні інтуітыўнага малявання, таксама ў нас былі майстар-класы па вырабу мыла, а перад намі яшчэ майстэрні робататэхнікі і падрыхтоўка мапы мараў. Удзельнікамі праекту могуць быць пажылыя людзі з інтэлектуальнымі і фізічнымі абмежаваннямі. Таксама дзеці - выхаванцы дзіцячых дамоў, дзеці з апякунскіх сем’яў, а таксама жыхары грамадскіх дамоў сацыяльнай апекі.
Гэты матэрыял з'яўляецца доказам таго, што паляпшэнне здароўя і дабрабыту чалавека забяспечвае не толькі медыцынская служба, а таксама іншыя заняткі, не звязаныя з медыцынскімі захадамі, з выгляду непрыкметныя, так як канцэрт з тыбецкімі чашамі.
Малгажата Тыміцка/яс