Беларуская Служба

Уладальнік прыватнай тэлестанцыі выступае за ўнясенне кампаніі ў спіс стратэгічных суб'ектаў гаспадарання

17.12.2024 16:02
Паявілася інфармацыя, што прыватнае тэлебачанне могуць прадаць капіталу, звязанаму з Расіяй.
  Polsat  TVN        .
Прыватныя тэлекампаніі Polsat і TVN могуць быць унесеныя ў спіс стратэгічных суб'ектаў гаспадарання. NewsLubuski/East News

Некалькі дзён таму прэм'ер-міністр Дональд Туск (Donald Tusk) заявіў, што прыватныя тэлекампаніі Polsat і TVN неабходна ўнесці ў спіс стратэгічных кампаній. Польская дзяржава будзе ахоўваць такія фірмы ад продажу замежным суб'ектам гаспадарання. Нельга будзе іх прадаць без згоды ўраду. Gazeta Wyborcza піша, што ўладальнік тэлебачання Polsat Зыгмунт Соляж (Zygmunt Solorz) выказаў уласнае бачанне праблемы. Ён успрыняў гэтую заяву старшыні рады міністраў «са зразуменнем і задавальненнем».

Соляж нагадвае таксама пра канфлікт са сваімі дзецьмі, які датычыць уласнасці яго кампаніі. Паводле яго слоў, Polsat не збіраюцца прадаваць, але ён назірае «вялікі прэсінг на рэпутацыю кампаніі, які можа быць звязаны з жаданнем змяніць кіраўніцтва і, у выніку, прадаць яе актывы».  

Прэм'ер-міністр прыняў рашэнне аб унясенні Polsat і TVN у спіс стратэгічных кампаній, паколькі паявілася інфармацыя, што TVN могуць прадаць капіталу, звязанаму з Расіяй. Закон аб кантролі некаторых інвестыцый называе 14 суб'ектаў гаспадарання, якія могуць трапіць пад дзяржаўны кантроль. Гэта, у прыватнасці, кампаніі, якія вырабляюць электраэнергію, бензін і дызельнае паліва, займаюцца перапампоўваннем нафты, складаваннем паліва, вытворчасцю хімікаліяў, угнаенняў, тэлекамунікацыйнай дзейнасцю.

Некалькі тыдняў таму ў СМІ паявіліся звесткі, што тэлебачанне TVN , якое належыць амерыканскай кампаніі, можа быць прададзена інвестарам з Чэхіі і Венгрыі – фонду, які павязаны з прарасійскім прэм'ерам Віктарам Орбанам. Заява Туска аб унясенні станцыі ў спіс стратэгічных кампаній усцешыла журналістаў, якія выказвалі боязі, што ў выніку змены ўладальніка тэлестанцыя страціць незалежнасць.

нг