Беларуская Служба

Пакаленне, якое збудавала магутнасць Далёкага Усходу, паступова вымірае

17.06.2025 19:00
Наступнае пакаленне надта слабое і малое, каб заваёўваць свет, як іх бацькі.
.        .
Ілюстрацыя. В'етнам адмовіўся ад палітыкі дваіх дзяцей у сям'і. Фота: Pixabay.com / Chuotanhls

Выданне Sieci апісвае дэмаграфічную рэальнасць краін Далёкага Усходу. Гаворка ідзе пра В’етнам, які адмовіўся ад палітыкі дваіх дзяцей у сям’і. На працягу шмат гадоў дзяржава трымалася гэтай палітыкі, паколькі нараджальнасць пасля вайны, у 60-ыя гады была вельмі высокай. Праўда, гэтае правіла не было такім жорсткім, як у суседнім Кітаі, але сем’і, дзе было больш за двое дзяцей, маглі атрымаць пакаранне. 

Доўгі час каэфіцыент нараджальнасці ўдавалася ўтрымліваць на пажаданым узроўні, але цяпер ён пачаў рэзка падаць. У 2021 годзе ён складаў 2,11 дзіцяці на адну жанчыну, а летась панізіўся да 1,91. У вялікіх гарадах паказчыкі яшчэ горшыя, напрыклад, у Хашыміне (былы Сайгон) паказчык упаў да 1,32. Акрамя таго, назіраецца дыспрапорцыя паміж колькасцю мужчын і жанчын – значна больш маладых хлопцаў, чым дзяўчат.

Улады адмовіліся ад палітыкі дваіх дзяцей і пачалі ўводзіць рычагі стымуляцыі нараджальнасці. Пакуль што безвынікова. Магчыма, надта мала фінансавых рычагоў, або, што больш верагодна, падзенне нараджальнасці – гэта рэзультат культурных перамен.

В’етнам – не выключэнне. Падобныя праблемы назіраюцца ў Японіі, Паўднёвай Карэі ці Кітаі. Пакаленне, якое збудавала магутнасць Далёкага Усходу, паступова вымірае, а наступнае пакаленне надта слабое і малое, каб заваёўваць свет, як іх бацькі.

нг