У апошнія гады галоўнай тэмай, звязанай з дзецьмі і штучным інтэлектам, былі боязі, што дзеці будуць злоўжываць яго ў школе, і, напрыклад, будуць падманваць на экзаменах,
піша газета Rzeczpospolita.
Тым часам штучны інтэлект адыгрывае значна большую ролю ў іх жыцці, чым чакалі дарослыя. ШІ стаў крыніцай асабістых парад, эмацыйнай падтрымкі і вырашэння праблем.
Колькі падлеткаў карыстаюцца штучным інтэлектам?
Згодна з новым даследаваннем арганізацыі, якая вывучае разумнае выкарыстанне экранаў і лічбавых медыя Common Sense Media, больш за 70% падлеткаў карыстаюцца лічбавымі спадарожнікамі на аснове штучнага інтэлекту, і палова з іх робіць гэта рэгулярна.
У даследаванні «спадарожнікі на аснове штучнага інтэлекту» вызначаюцца як платформы, прызначаныя для выканання ролі «лічбавых сяброў», такія як Character.AI або Replika, якія можна персаналізаваць, якія прапаноўваць эмацыйную падтрымку, размовы падобныя да чалавечых зносін. ChatGPT і Claude, хоць у асноўным адказваюць на пытанні, таксама выкарыстоўваюцца падобным чынам.
Эксперты баяцца, што хуткае развіццё тэхналогій штучнага інтэлекту можа змяніць спосаб фарміравання сацыяльных адносін, паглыбіць крызіс адзіноты і пагоршыць праблемы з псіхічным здароўем сярод моладзі, паведамляе Rzeczpospolita.
«Штучны інтэлект заўсёды даступны. Ён ніколі не сумуе з вамі. Ён ніколі вас не асуджае», — кажуць падлеткі, якія карыстаюцца мадэлямі штучнага інтэлекту. Больш за тое, яны падкрэсліваюць «калі вы размаўляеце са штучным інтэлектам, вы заўсёды маеце рацыю і з вамі цікава».
Наколькі небяспечным можа быць штучны інтэлект?
Гэта выклікае трывогу, кажа Майкл Роб, вядучы аўтар даследавання і кіраўнік даследчай групы Common Sense Media, і павінна служыць папераджальным знакам для бацькоў, настаўнікаў і рэгулятараў, якія працуюць над штучным інтэлектам.
Навукоўцы і педагогі занепакоеныя кагнітыўнымі наступствамі для маладых людзей, якія абапіраюцца на штучны інтэлект, асабліва ў плане творчасці, крытычнага мыслення і сацыяльных навыкаў.
Даследчыкі папярэджваюць, што выкарыстанне штучнага інтэлекту — гэта новая залежнасць, якую дарослыя павінны ўважліва адсочваць і прадухіляць.
Даследаванне праводзілася ў красавіку і маі сярод больш чым 1000 падлеткаў па ўсіх Злучаных Штатах.
яс