Жанчыны прыехалі ў Берлін на парад роўнасці — Christopher Street Day (CSD). Падчас мерапрыемства кіроўца фургона на вялікай хуткасці ўехаў у натоўп людзей, збіўшы больш за дзесятак чалавек. Адзін чалавек загінуў.
Афіцыйна забітая жанчына пакуль не ўстаноўлена — сваякі не апазнавалі яшчэ цела ў інстытуце судова-медыцынскай экспертызы. Аднак нямецкая штодзённая газета «Bild» даведалася з дыпламатычных колаў, што гэта 65-гадовая жыхарка Варшавы, якая прыехала ў Берлін разам з дачкой. Да афіцыйнай ідэнтыфікацыі цела загінулай застанецца ў інстытуце судова-медыцынскай экспертызы. Затым цела будзе перададзена сям'і для пахавання.
Паводле звестак паліцыі, у выніку суботняга тэракту пацярпелі 29 чалавек, траўмы некаторых пагражалі жыццю. У нядзелю стала вядома, што ніхто з іх не памёр; некаторыя ўжо былі выпісаны.
Нападніка, Абдула Балута, паліцыя знайшла ў нядзелю ў дачным пасёлку ў берлінскім раёне Шпандау. Падчас аперацыі ісламіст кінуўся на паліцэйскіх з халоднай зброяй. Яны адкрылі агонь і застрэлілі яго.
яс