У першай палове 2026 года ў здзяйсненні злачынстваў у Польшчы падазравалася амаль на 10 працэнтаў менш іншаземцаў, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Змяншаецца колькасць падазраваных у здзяйсненні злачынстваў грамадзян Украіны і Грузіі, у той час як рэзка расце колькасць грамадзян Калумбіі, паведамляе «Rzeczpospolita».
Газета адзначае, што нацыянальная структура злачыннасці ў Польшчы змяняецца. Украінцы, якія з'яўляюцца найбуйнейшай групай замежнікаў у Польшчы, усё яшчэ дамінуюць паводле колькасці падазраваных, але іх колькасць падае. Тое ж самае тычыцца і грузінаў.
Паводле ацэнкі выдання, гэта ў значнай ступені звязана з дэпартацыяй асоб, якія парушаюць польскае заканадаўства — іх хутка высылаюць з краіны і забараняюць уезд у Шэнгенскую зону.
Аднак колькасць злачынстваў, у здзяйсненні якіх падазраюць калумбійцаў, расце, што, на думку экспертаў, патрабуе хуткай і рашучай рэакцыі з боку праваахоўных органаў.
Сярод найбольш распаўсюджаных злачынстваў, якія здзяйсняюць замежнікі ў Польшчы — кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага апʼянення або пад уздзеяннем наркотыкаў; захоўванне наркотыкаў; крадзеж; невыкананне судовых рашэнняў і махлярства.
аз