Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Не рэактыўныя самалёты, а інвестыцыі. Як найбагацейшыя людзі шкодзяць планеце

10.08.2026 16:20
Greenpeace International заклікае ўрады замацаваць прынцып «забруджвальнік плаціць» у нацыянальным заканадаўстве і міжнародных пагадненнях. 
   , , 17  2026 .
Мегаяхта прыбыла ў Венецыю, Італія, 17 ліпеня 2026 года.REUTERS/Manuel Silvestri TPX IMAGES OF THE DAY

Прыватныя рэактыўныя самалёты, суперяхты і велізарныя рэзідэнцыі найбагацейшых людзей свету наносяць значную шкоду клімату. Але, паводле новага дакладу Greenpeace, яшчэ больш важна тое, куды звышбагатыя ўкладаюць свае грошы, піша партал onet.pl

Вельмі невялікая група найбольш багатых людзей свету адказвае за непрапарцыйна вялікую частку шкоды клімату, сцвярджае Greenpeace.

У сваім ліпеньскім дакладзе арганізацыя падлічыла так званы «кліматычны доўг» самых багатых людзей. Гэта шкода, звязаная з выкідамі, якія перавышаюць справядлівую долю. Навукоўцы размеркавалі гэты «доўг» паміж рознымі групамі насельніцтва і краінамі, вызначаючы шлях да абмежавання глабальнага пацяплення да 1,5 градуса Цэльсія.

Паводле дакладу, у 2022 годзе інвестыцыі найбагацейшых людзей у свеце стварылі 992 мільярды долараў «кліматычнага доўгу». У сярэднім гэта 1,24 мільёна долараў на аднаго звышбагатага чалавека.

Багацце і кліматычная адказнасць

У дакладзе Greenpeace «Зразумець кліматычны доўг звышбагатых» адзначаецца, што ўплыў экстрэмальнай канцэнтрацыі багацця на клімат значна большы, чым лічылася раней.

Эксперты звяртаюць увагу: урады часта заклікаюць звычайных людзей больш клапаціцца пра клімат і несці звязаныя з гэтым выдаткі. Пры гэтым значна менш увагі надаецца багатым інвестарам і буйным забруджвальнікам, якія ствараюць найбольшы «кліматычны доўг» і маюць сродкі, каб пакрыць наступствы кліматычнай катастрофы.

Аўтары дакладу таксама адзначаюць, што багацце і адказнасць за змяненне клімату сканцэнтраваныя ў адносна невялікай колькасці краін. Але якраз яны не з'яўляюцца найбольш уразлівымі перад наступствамі глабальнага пацяплення. Найбольшыя рызыкі нясуць значна бяднейшыя дзяржавы, якія пры гэтым адказваюць за значна меншую частку выкідаў.

Прынцып «забруджвальнік плаціць»

Паводле Greenpeace, калі б звышбагатыя людзі сапраўды выплацілі свой «кліматычны доўг», бедныя краіны і рэгіёны маглі б пакрыць значную частку выдаткаў на барацьбу са змяненнем клімату і адаптацыю да яго наступстваў.

Эксперты арганізацыі лічаць, што падаткі на мільярдэраў, якія ўлічвалі б рэальны кошт забруджвання навакольнага асяроддзя іх інвестыцыямі і ладам жыцця, былі б справядлівым і неабходным рашэннем.

яс

Не канкурэнцыя, а клімат становіцца галоўнай пагрозай для польскіх клубніц

09.06.2026 14:30
Польшча з’яўляецца другім па велічыні вытворцам клубніц у Еўрапейскім Саюзе.