Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У польскіх гарах штрафуюць недысцыплінаваных турыстаў

09.09.2026 14:00
Пакіньце ноч дзікім жывёлам, заклікаюць прадстаўнікі нацыянальных паркаў.
Татрыanialaurman/pixabay.com/CC0 Public Domain

Турысты ігнаруюць правілы і забароны на ўваход на горныя сцежкі да світання. Яны пачынаюць свае паходы ўначы, імкнучыся дабрацца да вяршыні да ўзыходу сонца і зрабіць ідэальныя фотаздымкі для сацыяльных сетак. Праблема застаецца актуальнай нават пасля заканчэння вакацыяў.

— Штодня праводзяцца палявыя патрулі для выяўлення розных правапарушэнняў, — сказала ў размове са старонкай wp.pl Паўліна Каладзейска з Татранскага нацыянальнага парку.

Усходы сонца на папулярных вяршынях апошнім часам карыстаюцца значнай папулярнасцю сярод турыстаў. Натоўпы турыстаў наведваюць, сярод іншага, Снежку, Гевонт ці Рысы, каб сустрэць пачатак дня.

Фотаздымкі першых сонечных прамянёў у горных краявідах, хоць і ўражваюць прыгажосцю ў сацсетках, на самой справе яны... забароненыя. Вядома, гаворка ідзе не пра забарону фатаграфавання, а пра начныя прагулкі па сцежках у Татрах і Карканашах, а няма іншага спосабу дасягнуць вяршыні на світанні, як прайсці сцежку, пакуль яшчэ цёмна.

— Мы забралі ў дзікіх жывёл дзень, давайце пакінем ім спакойную ноч,  заклікае Анна Мітэк з Карканошскага нацыянальнага парку.

Нагадаем, што ў гарах, у межах самых папулярных нацыянальных паркаў, дзейнічаюць абмежаванні на начныя прагулкі турыстаў па сцежках. У Татранскім нацыянальным парку гэтая забарона дзейнічае круглы год.

 Гэта азначае, што ў перыяд з сакавіка па лістапад выходзіць на сцежкі да світання, каб дасягнуць вяршыні на ўзыход сонца, з'яўляецца парушэннем правілаў доступу ў парк,  кажа Паўліна Каладзейска, спасылаючыся на ахову парку. Падобная сітуацыя і ў Карканошах.

Аднак турысты рэгулярна парушаюць гэтую забарону, пра што сведчаць вынікі перыядычных «аблаваў» на горных сцежках. Ахова парку не шкадуе тых, хто парушае правілы. Штрафы ў Татрах могуць быць сурʼёзнымі.

 Штраф складае да 500 да 1000 злотых злотых. Наступствам правапарушэння можа быць папярэджанне або зварот у суд, які можа накласці на парушальніка штраф у памеры да 5 000 злотых,  тлумачыць Каладзейска.

Наглядчыкі паркаў выяўляюць парушэнні правілаў не толькі дзякуючы прамым «аблавам» на сцежках. Сацыяльныя сеткі, дзе турысты хваляцца фотаздымкамі ўзыходу сонца, таксама зʼяўляюцца для іх падказкай.

Ёсць як мінімум дзве прычыны, чаму прагулкі ў парках забароненыя пасля змяркання. Найважнейшая  ахова прыроды.

 Вынікі маніторынгу, праведзенага ў Татрах, паказваюць, што нават значна меншы турыстычны паток, чым удзень, можа быць асабліва цяжкім для дзікіх жывёл уначы. Ноч  ключавы перыяд актыўнасці для многіх відаў  гэта час, калі яны перамяшчаюцца паміж месцамі адпачынку і харчавання, у тым ліку ваўкі, рысі, мядзведзі, алені і казулі. Прысутнасць людзей, святло ліхтарыкаў, шум і рух па сцежках парушаюць іх натуральныя рытмы жыцця і абмяжоўваюць час, які яны могуць выкарыстоўваць прастору парку без прысутнасці чалавека,  кажа Паўліна Каладзейска.

Інтэнсіўная турыстычная актыўнасць удзень відавочна паўплывала на цыркадныя рыфмы многіх жывёл і на змены ў іх функцыянаванні. Адзіны час, калі яны адчуваюць сябе спакойна  гэта ноч.

Другая важная прычына  бяспека. Шпацыры ў гарах уначы азначаюць больш высокія рызыкі няшчасных здарэнняў, больш складаную арыентацыю і ацэнку ўмоў. Акрамя таго, выратавальныя аперацыі ўначы таксама значна больш складаныя.

аз