Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: робім шакаладны блок — традыцыйны польскі дэсерт (РЭЦЭПТ/ВІДЭА)

25.11.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць просты, хуткі, арыгінальны і смачны пачастунак.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім шакаладны блок – традыцыйны польскі дэсерт
, .
Шакалад, какава. Shutterstock/iprachenko

Інгрэдыенты

200 г сметанковага масла

1 шклянка цукровай пудры або звычайнага цукру

1/2 шклянкі малака або вады

4 сталовыя лыжкі какавы

300 г сухога малака

200 г пячэння

1/2 шклянкі арэхаў

1/2 шклянкі разынак

Прыгатаванне

Растапіць сметанковае масла ў рондалі на слабым агні, дадаць цукровую пудру альбо цукар, малако і какаву. Усё добра перамяшаць, каб цукар альбо пудра поўнасцю растварыліся. 

Зняць з агню, даць масе трохі астыць, дадаць сухое малако і добра перамяшаць. Пазней трэба дадаць трохі халоднага малака і зноў перамяшаць, пакуль маса не стане гладкай.

Дадаць паламанае на кавалачкі пячэнне, пасечаныя арэхі і разынкі. Усё перамяшаць і выкласці ў прамавугольную форму для кекса, папярэдне засланую харчовай плёнкай. Добра ўтрамбаваць. Паставіць у халадзільнік на некалькі гадзін або на ўсю ноч, каб маса застыла.

Гатовы шакаладны блок дастаць з формы, пацягнуўшы за плёнку, і перавярнуць на дошку. Нарэзаць на кавалкі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

відэа: адзін з варыянтаў шакаладнага блоку


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец