Беларуская Служба

У Беларусі распрацоўваюць інфраструктурную стратэгію

19.11.2019 14:23
Гэты дакумент павінен паспрыяць больш эфектыўнай рэалізацыі праектаў па рэканструкцыі аўтамабільных дарог у краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Pexels from Pixabay/CC0

Урад краіны рыхтуе дакумент пад назвай «Нацыянальная інфраструктурная стратэгія 2030».

Пра гэта ішла размова на пасяджэнні Міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнага савету (МІКС) пад старшынствам міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога, паведамляе Белта.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі пытанні прывязкі стратэгіі да асноўных стратэгічных дакументаў Беларусі і вызначэнні яе месца ў агульнай сістэме дзяржаўнага планавання і прагназавання.

Іншымі тэмамі для абмеркавання сталі ход рэалізацыі праекту па рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М10, канцэпцыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП), якія прадугледжваюць стварэнне абʼектаў у сферы адукацыі і спорту.

Таксама ў ходзе мерапрыемства была зацверджана справаздача аб дзейнасці МІКС за 2018-2019 гады.

Міжведамасны інфраструктуры каардынацыйны савет быў створаны ў мэтах правядзення паслядоўнай дзяржаўнай палітыкі і каардынацыі развіцця абʼектаў інфраструктуры, у тым ліку ў рамках ДПП.

юл