На ізраільцян напалі ў суботу раніцай перад клубам у цэнтры сталіцы. Па дадзеных паліцыі, самы агрэсіўны нападнік крычаў, што ён палестынец. Варшаўская паліцыя расследуе інцыдэнт як нацыянальнае злачынства.
Пра напад напісаў у сацыяльных сетках Барак Кашпіцкі, брат аднаго з збітых ізраільцян, Ётамы. У Фэйсбуку ён апублікаваў фатаграфіі брата, якія паказваюць сур'ёзныя траўмы твару.
Ётам Кашпіцкі мае разбіты нос і пашкоджаную вачніцу. У інтэрвʼю газеце «Jerusalem Post» Кашпіцкі паведаміў, што зламыснікі былі з Катара, пра што яны самі нібыта сказалі падчас інцыдэнту перад клубам.
Тое, што пабоі з'яўляюцца фактам, пацвердзіла варшаўская паліцыя. – Падзея адбылася ў суботу каля 5-й раніцы перад адным з будынкаў па вул. Тварда, - паведаміў СМІ прэс-сакратар Каменданта сталічнай паліцыі надкамісар Сільвестэр Марчак (Sylwester Marczak).
Двух пацярпелых шпіталізавалі. Агулам пацярпела чатыры чалавекі.
Польскае Міністэрства замежных спраў асудзіла «кожны акт агрэсіі, здзейснены замежнікамі альбо супраць замежнікаў у Польшчы». «Мы супраць усіх формаў гвалту», – напісалі дыпламаты ў Twitter.
«Агідны акт варварства. Апраўдання для гвалту няма. Я лічу, што злачынцы хутка будуць арыштаваныя. Я жадаю Ётаму і іншым пацярпелым хуткага выздараўлення», – заявіў амбасадар Польшчы ў Ізраілі Марэк Магероўскі.
яс