Беларуская Служба

Запушчана праца аварыйнай каналізацыйнай трубы праз Віслу

09.09.2019 14:14
Запасны трубаправод будзе працаваць 2-3 месяцы, пакуль гарадскія ўлады ліквідуюць аварыю.
   ,
Пантонны мост на Вісле, па які пракладзена каналізацыйная трубаPAP/Radek Pietruszka

Гэтая труба будзе адпраўляць нечыстоты з левабярэжнай Варшавы ў ачышчальны комплекс «Чайка» на правым берагу Віслы. На поўную магутнасць труба запрацуе ў бліжэйшыя дні. Паведаміў аб гэтым кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык.

- На гэты момант выкарыстоўваецца 60% магчымасцяў трубы. Кожны дзень яе ёмістасць будзе выкарыстоўвацца ў большай ступені, такім чынам, каб на гэтым тыдні дасягнуць 100%. І тады нечыстоты не будуць больш паступаць у Віслу. Да гэтага часу ў раку выліліся 2 мільёны кубаметраў нечыстот. Цяпер іх будзе пастаянна ўсё менш і менш. Сёння былі такія моманты, што зусім яны не выліваліся.

Пасля аварыі калектараў, якія ідуць пад дном ракі, на працягу 12 дзён усе нечыстоты з Варшавы паступалі ў Віслу.

Запасны трубаправод будзе працаваць 2-3 месяцы, пакуль гарадскія ўлады ліквідуюць аварыю.

На другі дзень пасля аварыі ўрад прыняў рашэнне аб будаўніцтве пантоннага мосту на рацэ, па якім пракладзеная труба для перапампоўвання нечыстот.

Прычынай аварыі калектараў пад Віслай, верагодна, стаў дрэнны мантаж, – паведаміла мэрыя Варшавы.