Беларуская Служба

Польшча накіравала чарговы груз гуманітарнай дапамогі ў Афганістан

09.09.2019 15:16
Гуманітарную дапамогу афганцам перадае ўрад, звычайныя грамадзяне, а ў транспарце дапамагае армія. 
W audycji obalamy mity dotyczące pracy humanitarnej
W audycji obalamy mity dotyczące pracy humanitarnejFlickr/DVIDSHUB

З Познані на захадзе Польшчы вылецеў вайсковы самалёт, загружаны гуманітарнай дапамогай для Афганістану. Гэта ўжо 22 такі транспарт. Яго арганізатарам з’яўляецца Фонд гуманітарнай дапамогі Redemptoris missio.

Міністр па справах гуманітарнай дапамогі Міхал Вось, які ўдзельнічаў у адпраўленні самалёта, звярнуў увагу, што ініцыятыва дапамогі выйшла ад жаўнераў.

- Польскія жаўнеры ў Афганістане бачылі, якая вялікая патрэба дапамогі там на месцы, якая жорсткая там зіма. Польшча дапамагае рознымі спосабамі: ня толькі фінансуе разнародныя рэчы, не толькі падтрымлівае шматлікія медыцынскія акцыі і не толькі арганізуе навучанне, таксама пастаўляе матэрыяльныя рэчы.

Міністр Вось дадаў, што гуманітарную дапамогу афганцам перадае ўрад, і таксама звычайныя грамадзяне, а ў транспарце дапамагае армія. Палякі ахвяроўваюць афганцам, між іншым, шапкі, школьныя прыналежнасці і сродкі гігіены.

яс