Беларуская Служба

Суд аднавіў правяранне ў справе збіцця педыятра Дзмітрыя Серады

11.09.2019 13:24
За тры гады спадару Дзмітрыю сем разоў адмовілі ў распачынанні крымінальных справаў на амапаўцаў. 
Pomnik Lenina przed budynkiem rządu i parlamentu w Mińsku
Pomnik Lenina przed budynkiem rządu i parlamentu w MińskuSergeyPhoto7/Shutterstock.com

У Менску працягваюць разглядаць пазоў доктара Дзмітрыя Серады да праваахоўнікаў,- паведамляе Белсат.  Тры гады таму ў ягоную кватэру ўварваўся АМАП – выбілі дзверы, разбілі ў кухні акно, спужалі маленькую дачку, а самога Дзмітрыя збілі і адвезлі ў РУУС. Як аказалася пазней, памылкова. Падстава – памылковае падазрэнне ў эксгібіцыянізме.

За тры гады спадару Дзмітрыю адмовілі ў распачынанні крымінальных справаў на амапаўцаў сем разоў – і ў Следчым камітэце, і ў Генеральная пракуратуры. Нечакана суд Партызанскага раёну Менску паведаміў, што правяранне ў справе аднавілі. Гэта сталася пасля нарады Лукашэнкі з сілавікамі, на якой кіраўнік краіны пакрытыкаваў стыль працы праваахоўнікаў.

яс