Паліцыя ідэнтыфікавала асобы, звязаныя са збіццём студэнтаў з Ізраіля ў Варшаве. Інцыдэнт адбыўся ў суботу, калі ізраільцяне пакідалі адзін з начных клубаў у цэнтры сталіцы.
Прэс-сакратар Варшаўскага каменданта паліцыi камісар Сільвестар Марчак (Sylwester Marczak) заявіў, што сярод падазраваных няма палякаў:
- Сярод х адзін чалавек палестынскага паходжання, які жыве ў адной з краін Бенелукса. Акрамя гэтага, затрыманыя два галандцы армянскага паходжання. Далейшыя дзеянні будуць праводзіцца ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва.
На ізраільцян напалі ў суботу раніцай. Двух пацярпелых шпіталізавалі. Агулам пацярпела чатыры чалавекі.
Інцыдэнт асудзіла польскае Міністэрства замежных справаў, у тым ліку пасол Польшчы ў Ізраілі.
яс