Польская авіякампанія PLL LOT адкрывае рэйсы з Варшавы ў сталіцу Індыі Дэлі. Польскі перавозчык спадзяецца, што новая сувязь прыцягне і турыстаў, і бізнес.
Першы самалёт вылеціць а 22.45 польскага часу. Палёт у Індыю будзе доўжыцца менш за 7 гадзін, а вяртанне на гадзіну даўжэй. Гэты маршрут будзе абслугоўваць Boeing 787 - Dreamliner. Перавозчык планаваў, што рэйсы будуць праходзіць пяць разоў на тыдзень. Прадстаўнікі PLL LOT сцвярджаюць, што Індыя доўгі час з'яўляецца папулярным турыстычным месцаў для палякаў і жыхароў іншых еўрапейскіх краін.
Індыя хутка развіваецца, і прамая сувязь з Варшавай можа падштурхнуць прадпрымальнікаў шукаць новыя гандлёвыя сувязі.
LOT спадзяецца, што новы маршрут прыцягне не толькі палякаў, але і жыхароў іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
У гэтым годзе авіяперавозчык запусціў, між іншым, прамую сувязь з Варшавы ў Фларыду ў ЗША і Ліван.
У лістападзе адбудзецца першы рэйс у сталіцу Шры-Ланкі - Каломба.
яс