Пра гэта заявіў лідар партыі «Новая Грузія» Георгій Вашадзэ. Апазіцыянер анансаваў, што цягам бліжэйшых дзён будуць працягвацца мірныя вечы і пікеты. 18 лістапада, вечарам панядзелка, пратэстуючых, якія блакавалі будынак парламента Грузіі разагнала паліцыя. Кіраўнік апазіцыйнай «Новай Грузіі» Георгій Вашадзэ пераконваў, што ўдзельнікаў пратэстаў не атрымаецца запужаць:
- У нас канкрэтны план: працягнем мірныя пратэсты і адначасова будзем супрацьстаяць бізнсес-групоўкам улады. Такая наша стратэгія і мы давядзем справу да канца.
Грузіны масава пачалі выходзіць на вуліцы гарадоў пасля таго, які кіроўная партыя «Грузінская мара» не выканала свайго абяцання і прыняла змены ў выбарчая заканадаўства краіны. Апазіцыйныя сілы дамагаюцца адстаўкі ўраду, датэрміновых парламенцкіх выбараў і змена выбарчай сістэмы са змешанай на прапарцыйную.
Грузінскія СМІ нагадваюць, што падчас учорашняй акцыі паліцыі па разгоне дэманстрантаў, каля двух дзясяткаў пратэстоўцаў былі параненыя. Былі шпіталізаваныя пяць чалавек, у тым ліку два паліцэйскія.
IAR/эж