Беларуская Служба

Польшча патрабуе дапушчэння ЗША да абаронных праектаў ЕС

29.06.2020 11:07
Варшава патрабуе гарантыяў, што ваеннае супрацоўніцтва ЕС не будзе адмоўна ўплываць на супрацу ў рамках НАТА.
Аўдыё

Польшча хоча, каб ЗША былі дапушчаныя да ваеннага супрацоўніцтва ЕС і праектаў рэалізаваных у рамках Пастаяннага структураванае супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі і абароны (Permanent Structured Coope-ration, PESCO).

Адсутнасць гэткіх гарантыяў прычынілася да таго, што Варшава заблакавала рашэнне ЕС аб умовах, якія дазваляюць трэцім краінам супрацоўнічаць з еўрапейскай супольнасцю.

Польшча ўжо даўжэйшы час імкнецца да таго, каб праекты Еўрасаюза, рэалізаваныя ў рамках абароннага супрацоўніцтва ЕС, былі адкрытыя таксама для краін НАТА, якія не належаць да супольнасці. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра магчымасць супрацы з амерыканскім бокам.

„Мы не бачым магчымасці не ўлічваць стратэгічных адносін са Злучанымі Штатамі Амерыкі”, - заявіў карэспандэнту  Польскага радыё адзін з польскіх дыпламатаў у Бруселі. Ён падкрэсліў, што Варшава падтрымлівае абаронную палітыку ЕС і праграму Пастаяннага структураванага супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі і абароны, але не пагаджаецца на тое, каб яны адмоўна ўплывалі на ваеннае супрацоўніцтва ў рамках НАТА. Паколькі ў падрыхтаваным харвацкім старшынствам праекце не было гарантяў па гэтай справе, Польшча яго заблакавала.

Такім чынам Харватыя, старшынства якой заканчваецца ў бліжэйшую сераду, не зможа палічыць згаданай справы вырашанай.

аз